У Гомелі запланаваны Дзень без абортаў і аўтапрабег «За жыццё»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Духоўна-асветніцкая акцыя «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» пройдзе па ўсёй Беларусі.
У рамках рэспубліканскай духоўна-асветніцкай акцыі «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» у беларускіх гарадах пройдуць «дні без абортаў». Акцыя праходзіць у рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2011-2015 гады. Яе мэта - прыцягнуць увагу грамадства да пытанняў сям'і, нараджальнасці, абортаў, фарміраваць у моладзі пазітыўнае стаўленне да сямейных каштоўнасцяў.
У рамках акцыі ва ўсіх медустановах не будуць рабіць аборты: у Мінску - 23 сакавіка; у Мінскай вобласці - 24 сакавіка; ва ўсіх гарадах Брэсцкай вобласці - 26 сакавіка; ва ўсіх гарадах Гомельскай вобласці - 27 сакавіка; ва ўсіх гарадах Гродзенскай вобласці - 30 сакавіка; ва ўсіх гарадах Віцебскай вобласці - 1 красавіка; ва ўсіх гарадах Магілёўскай вобласці - 2 красавіка. Выключэнне складуць толькі выпадкі па медыка-генетычных паказаннях.
Таксама падчас акцыі валанцёры будуць распаўсюджваць улёткі пра ўскладненні і наступствах абортаў, метадах непажаданай цяжарнасці. Для медперсаналу правядуць семінары з удзелам святароў. Лекары, духавенства і педагогі будуць ладзіць лекцыі перад старшакласнікамі і студэнтамі аб неабходнасці цноты і ўстрымання да шлюбу, паведамілі ва Ўпраўленні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама.
Акрамя таго, у Гомелі запланаваны аўтапрабег «За жыццё», у якім маюць намер прыняць удзел хрысціяне розных канфесій.
Нагадаем, у мінулы раз за Тыдзень без абортаў у Гомелі раздалі каля 15 тысяч буклетаў + ФОТА >>>
Related items
-
У Беларусі – двое новых каталіцкіх святароў. Што пра іх вядома?
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле
-
Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага ў Беларусі святара і яго абвінавачванне
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая