BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Аб хрысціянскай свабодзе разважалі на малітоўным сузіранні Святога Крыжа

Касцёл быў поўны прадстаўнікамі абсалютна ўсіх узростаў: дзеці і бабулі, моладзь і бацькі, свецкія і сёстры ордэна Маці Тэрэзы.

У пятніцу, 22 сакавіка, у гомельскай рыма-каталіцкай парафіі пасля імшы прайшло малітоўнае сузіранне Святога Крыжа ў духу Тэзэ. Ужо не першы раз такую сустрэчу арганізоўвае вікарый касцёла ксёндз Дамінік. І калі ўлічваць, што дадзенае мерапрыемства было заяўлена ў асноўным для моладзі, але запрашаліся і дарослыя, то вынік быў радасным - касцёл быў поўны прадстаўнікамі абсалютна ўсіх узростаў. Дзеці і бабулі, моладзь і бацькі, свецкія і сёстры ордэна Маці Тэрэзы - усіх у гэты вечар змог аб'яднаць Хрыстос.

Людзі, якія сабраліся, спявалі песні як на лацінскай мове, ужо знаёмыя модадзі па сустрэчы Тэзэ ў Рыме, так і песні на роднай беларускай мове. І калі спачатку ў касцёле гучалі асобныя галасы кантараў і моладзі, то ў хуткім часе не засталося ні адзінага абыякавага чалавека, душа якога не выяўляла бы свае пачуцці ў песні.

Хрысціянская свабода - на такую тэму падрыхтаваў духоўныя разважанні ксёндз Дамінік:

"Аб хрысціянскай свабодзе кажа Святой Апостал Павел у пасланні да Галатаў: Да вольнасьці закліканы вы, браты, толькі вольнасьць ваша ня была б повадам дагаджаць плоці; а любоўю служэце адно аднаму. Бо ўвесь закон у адзін сказ укладваецца: «любі блізкага твайго, як самога сябе». Калі ж паміж сабою грызяцеся і ясьце адно аднаго, дык глядзеце, каб не панішчылі вы адно аднаго. Я кажу: рабіце паводле Духа, і вы ня будзеце паддавацца пажадзе плоці; бо плоць жадае супраціўнага Духу, а Дух - супраціўнага плоці: яны адно аднаму супрацівяцца, так што вы ня тое робіце, чаго хацелі б. Калі ж вас Дух водзіць, дык вы не пад законам. Дзеі плоці вядомыя; вось яны: пералюбства, блуд, нечыстата, непатрэбства, ідаласлужэньне, чарадзейства, варожасьць, свары, зайздрасьць, гнеў, звады, раздоры (спакусы), ерасі, нянавісьць, забойствы, п'янства, закалоты і іншае такое; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўспадкуюць. А плод Духа: любоў, радасьць, згода, доўгая цярплівасьць, добрасьць, міласэрнасьць, вера, лагоднасьць, устрымлівасьць. На такіх няма закона. А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пажадлівасьцю і пахацінствамі. Калі мы жывём Духам, дык згодна з Духам і рабіць павінны. "(Галл. 5.13-25)

Як хрысціяне павінны паводзіць сябе ў свеце? Хіба не трэба вызначыць гэта ў адмысловым законе? Пытанне гэта рабілася ўсё больш актуальным, паколькі хрысціяне ўсведамлялі, што нягледзячы на тое, што яны прынялі хрышчэнне і ўступілі ў новае жыццё, усярэдзіне іх яшчэ жыва тое, што можа ўтрымаць ад прытрымлівання Евангелля. Менавіта гэта Павел называе "плоць".

Святы апостал Павел імкнецца вырашыць гэтыя сумненні, і сутнасць яго адказу сумуецца ў трох вершах. "Рабіце паводле Духа, і вы ня будзеце паддавацца пажадзе плоці". "Калі ж вас Дух водзіць, дык вы не пад законам ". "Калі мы жывём Духам, дык згодна з Духам і рабіць павінны".

Павел быццам бы імкнецца сказаць: вядома, падараваная нам свабода не выключае ўнутранай барацьбы. Нам трэба весці гэтую барацьбу, маючы ў сабе глыбокае давер, таму як ніколі не варта недаацэньваць тое, што Дух здольны прыўнесці ў наша жыццё: " любоў, радасьць, згода, доўгая цярплівасьць, добрасьць, міласэрнасьць, вера, лагоднасьць, устрымлівасьць " ... Хрысьціяне не падпарадкаваны Закону, яны не прытрымліваюцца яго, але выконваюць яго любоўю.

Любіць і служыць - значыць даказваць, што мы былі створаны па вобразу і падабенству Божаму. Таму, калі любім, становімся падобнымі Богу: " Дык вось, будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны".

Дараванне - найбольш адказная форма Міласэрнасці, паколькі прабачэнне і прыняцце прабачэння Божага, прабачэнне на прыкладзе Бога прабачаючага, - гэта самы вышэйшы доказ таго, што чалавек, які ахвяруе сябе Богу, пераўтвараецца, а, пераўтвараючыся, ён пераўтворвае свет.

Хрысціянства - рэлігія любові. "Як Я палюбіў вас, так і вы палюбіце адзін аднаго". Дасканаласць любові да бліжняга вызначаецца любоўю да тых, хто робіць нам зло. "Вытрымліваць недахопы блізкага ёсць першы абавязак нашай любові". Ці не ў гэтым адна з прычын таго, што праз шматлікія пакуты належыць нам увайсці ў Валадарства Божае?"

Людзі, якія сабраліся, маліліся за новага Папу Францішка, за навяртанне тых, хто адышоў ад Хрыста, за хворых, за моладзь, а таксама аб тым, каб пост, міласціна і малітва дапамагалі поўна падрыхтавацца да сустрэчы Вялікадня. І, вядома ж, цэнтрам гэтай сустрэчы быў Святы Крыж і ўкрыжаваны Хрыстос. Кожны жадаючы мог схіліцца перад Ім, прынесці ў малітве тое самае патаемнае, што схавана ў яго сэрцы. І вельмі неабходным было гэтае дакрананне да Крыжа, як знак яднання кожнага з нас з пакутваючым Езусам у гэты перыяд Вялікага Посту.

Last modified onНядзеля, 24 Сакавік 2013 12:02
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць