Епіскап адгаварыў дзяўчыну ад самагубства ў Гомелі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Яна ўзлезла на верхавіну моста, але пасля размовы з Уладыкам спусцілася.
Каля 9.30 раніцы 22 ліпеня на дугу пешаходнага моста праз раку Сож у Гомелі, у раёне палацава-паркавага ансамбля, забралася дзяўчына. Знаходзячыся на вышыні прыкладна 30-35 метраў, яна плакала і нікога да сябе не падпускала, пагражаюць саскочыць уніз. На галаве дзяўчыны была хустка, з якой звычайна ходзяць у праваслаўны храм.
Міліцыя і МНС дзяжурылі на мосце, спрабуючы прадухіліць спробу суіцыду, як раз у гэты момант на месцы здарэння апынуўся праваслаўны епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан - управа епархіі знаходзіцца побач з мостам. Ўладыка падышоў да дзяўчыны і, стоячы ўнізе, гаварыў з ёй. Праз некалькі хвілін дзяўчына сама спусцілася ўніз, пасля чаго епіскап адвёў яе з сабой у епархіяльную ўправу. Адмовіўшыся размаўляць з журналістамі, Уладыка адказаў: «Я не герой».
Паводле інфармацыі МНС, дзяўчына, якая спрабавала саскочыць з моста, пражывае ў Гомельскім раёне і нідзе не працуе, ёй 20 гадоў. Абставіны здарэння будзе высвятляць міліцыя, а як епіскап угаварыў дзяўчыну спусціцца, засталося загадкай.
Related items
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Святар на Магілёўшчыне раздаў сваю маёмасць парафіянам: «Добра не мець нічога, акрамя дзвюх вопратак»
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу