BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Кіеве прыняў пасвячэнне ў дыяканы гомелец Віктар Прыходзька [ФОТА]

З гомельскай парафіі выйшлі ўжо чатыры каталіцкіх святара.

Двух семінарыстаў «Redemptoris Mater» высвеціў у дыяканы 28 кастрычніка ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі арцыбіскуп Пётр Мальчук OFM. Войцех Вітэк з Польшчы і Віктар Прыходзька з беларускага Гомеля былі высвечаныя падчас урачыстай Імшы ў кіеўскім касцёле св. Мікалая. Асаблівасць місіянерскіх семінарый «Redemptoris Mater» у тым, што падрыхтоўка святароў у іх грунтуецца на двух апорах: звычайных для ўсіх семінарый правілах святарскай фармацыі і выхаванні сталай веры ў Нэакатэхуменальных супольнасцях. Цяпер такіх семінарый у свеце налічваецца каля ста, тры з іх - ва Украіне. Гэтая краіна адзіная на постсавецкай прасторы, дзе ёсць такія семінарыі.

На свята ў Кіеў прыехалі многія гомельцы: пробашч роднай парафіі Віктара, яго катэхісты, браты з суполкі, сваякі. Таксама ва ўрачыстай святой Імшы ўдзельнічалі духавенства, члены Нэакатэхуменальных суполак з Кіева і іншых гарадоў. Пасвячэнне прайшло ў свята святых Сымона і Юды Тадэвуша. Арцыбіскуп Пётр Мальчук распавёў пра такі факт з жыцця апосталаў:

- Калі Сымон і Юда абвяшчалі Слова Божае ў Месапатаміі, мясцовы цар рыхтаваўся ісці вайной на Індыю. Ён паклікаў сваіх жрацоў прарокаў, каб яны сказалі, якой будзе гэтая вайна. Але тыя адказалі, што нічога яму не скажуць, пакуль ён не выганіць з краіны двух апосталаў Хрыста, якія, як яны лічылі, адводзяць людзей ад іх вераванняў. Тады цар загадаў паклікаць апосталаў, каб і яны прадказвалі разам з яго жрацамі. Мясцовыя прарокі сказалі, што вайна будзе цяжкай і зацяжной. Апосталы ж сказалі, што вайны можна пазбегнуць, паколькі неўзабаве з Індыі прыбудзе дэлегацыя прасіць міру. Цар загадаў затрымаць у турме і тых, і іншых, пакуль адно з прароцтваў не збудзецца. Калі праз некалькі дзён з Індыі сапраўды прыбыла дэлегацыя з мірнымі прапановамі, цар загадаў апосталаў выпусціць, а мясцовых жрацоў пакараць смерцю. Апосталы жа заступіліся за іх і пераканалі цара пакінуць іх жывымі, паколькі не так важна, каб было менш язычнікаў, як важна не даць чалавеку загінуць у паганстве, гэта значыць - у палоне сваіх ілжывых перакананняў.

Уладыка, звяртаючыся да новых дыяканаў, працягнуў:

- Таму жадаю вам, каб вы, дзякуючы дапамозе заступнікаў сённяшняга дня, якія стануць заступнікамі вашага дыяканскага служэння, змаглі быць для людзей заступнікамі ў безнадзейным становішчы, - цытуе Credo-ua.org.

Усяго з гомельскай рыма-каталіцкай парафіі, утворанай каля 25 гадоў таму, выйшлі ўжо чатыры каталіцкіх святара. Гэта Павел Халяўкін, а таксама члены Нэакатэхуменальнай супольнасці Аляксандр Каліноўскі, Аляксандр Драбышэўскі і Генадзь Казлоў.

Фота Аляксандра Забароўскага і Людмілы Бадыль

Last modified onНядзеля, 01 Лістапад 2015 01:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць