Калядны канцэрт сабраў поўны аншлаг у касцёле [ФОТА, ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Яшчэ адзін бясплатны дабрачынны канцэрт пройдзе ў храме 3 студзеня.
Ва ўрачыстасць Святой Сям'і ў гомельскім каталіцкім храме прайшоў традыцыйны бясплатны Калядны канцэрт класічнай музыкі, які далі ансамбль «Класік» і музыкі Гомельскага сімфанічнага аркестра, у тым ліку лаўрэаты міжнародных конкурсаў Дзмітрый Міроненка - акардэон і Вольга Кузьменка - вакал. У праграме канцэрта былі творы Моцарта, Бакерыні, Вальдтэйфеля, Лімбуе, Штраўса, Андэрсана. Ініцыятарам канцэрту ўжо шмат гадоў з'яўляецца лідэр калектыву музыкаў Таццяна Томсан.
- Мы чуем выдатныя творы, натхнёныя Богам, - адзначыў перад пачаткам выступу пробашч парафіі айцец Славамір. - Няхай гэтая музыка натхніць нас адкрыць сэрца для Дзіцяткі Езуса!
Канцэрт сабраў поўны аншлаг, сотні слухачоў ледзьве змясціліся ў зале храма.
А 3 студзеня ў 19.30 у касцёле пройдзе бясплатны дабрачынны канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі (Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця). Канцэрт дадуць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына, Лізавета і Святаслаў Марозавы (цымбалы, фартэпіяна), а таксама Таццяна Купрэева і Марына Раўкоўская (фартэпіяна). Ад слухачоў вітаюцца ахвяраванні, якія будуць перададзеныя ў Дзіцячую вёску.
Media
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
P.s. Правильно было бы выкладывать видеозапись концерта на этом сайте.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу