У Дзень абароны дзяцей хрысціяне правялі ў Гомелі аўтапрабег супраць абортаў [фота]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Машыны з надпісамі на сцягах «Аборты - адмова ад будучыні», «Падары жыццё», «Беларусь без абортаў» праехалі па ўсіх раёнах горада.
1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Гомелі прайшоў аўтапрабег у абарону жыцця. Акцыю арганізавала грамадскае дабрачыннае аб'яднанне «Выратаванне немаўлятаў», якое аб'ядноўвае хрысціянаў розных канфесій, лекараў-гінеколагаў і прадстаўнікоў многіх прафесій.
Аўтапрабег з надпісамі на сцягах «Аборты - адмова ад будучыні», «Падары жыццё», «Дзеці - не смецце», «Беларусь без абортаў» стартаваў з цэнтральнай плошчы Леніна, праехаў па ўсіх раёнах горада і вярнуўся на плошчу, дзе мінакам раздавалі інфармацыйныя брашуры. - Многія маладыя людзі рэагавалі вельмі станоўча, бралі брашуры для сябе і сваіх сяброў, казалі, што не ведалі раней аб рэальных праблемах па прычыне кантрацэпцыі і абортаў, - кажуць удзельнікі грамадскага аб'яднання.
Аўтапрабег у абарону жыцця ненароджаных дзяцей праходзіць у Гомелі ўжо ў другі раз. Акрамя таго, грамадскае аб'яднанне пастаянна праводзіць сустрэчы з жанчынамі, якія хочуць перапыніць цяжарнасць, замаўляюць білборды з заклікам захаваць жыццё зачатым дзецям.
Related items
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі