Спецыяліст у сэксуальных адносінах у сям'і айцец Ксаверый Кнотц ўпершыню правядзе ў Беларусі семінар для сужэнцаў [відэа]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
На сустрэчу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, пачатак семінара - у 9.30 15 чэрвеня ў мінскім Чырвоным касцёле.
Упершыню Беларусь наведае а. Ксаверый Кнотц - польскі святар, капуцын, доктар пастаральнай тэалогіі, душпастыр сем’яў, аўтар вядомых кніг, прысвечаных сексуальнай этыцы Касцёла, які ўжо доўгі час займаецца вучэннем аб прыгажосці сексуальных адносін у сям’і і хрысціянскім жыцці. 15 чэрвеня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены а. Кнотц правядзе семінар «Сужэнскі акт - шанец сустрэчы з Богам і сужэнцам».
Канферэнцыі будуць праходзіць у дольным касцёле ў канферэнц-зале. Падчас іх будуць закрануты тэмы адкрыцця Божай прысутнасці ў сужэнскім жыцці, сексуальнага выхавання ў сям’і, разумення сувязі паміж каханнем і сексуальнасцю. Таксама будзе магчымасць задаць а. Ксаверыю Кнотцу пытанні.
Media
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня
- Не Галівуд: беларускія святары запусцілі круты праект з асновай на рэальных фактах
Семінар, які адбудзеццца ў Чырвоным касцёле ў гэту суботу, 15 чэрвеня, можа стаць месцам, дзе на пытанне пра інтымнае жыццё ў сужэнстве можна пачуць сапраўды хрысціянскі адказ. А. Ксаверый Кноц здымае ўсе "забароны", змагаецца са штучнай сарамлівасцю, кажа праўду пра сэкс у сужэнстве як дар ад Бога.
Збліжэнне сужэнцаў-хрысці ян - гэта зусім не здыманне сэксуальнай напружанасці - "бездапаможнасц ь перад грахоўнай цягай", але акт асабістай сустрэчы мужа і жонкі з Хрыстом. Таму ёсць магчымасць пачуць, што Касцёл дае значна больш свабоды ў інтымных адносінах у сужэнстве, чым можна меркаваць з-за стэрэатыпаў "маўчання пра гэта" ці дрэннай інфармаванасці.
Ці можа святар, манах, які жыве ў цэлібаце, адказваць на такія пытанні? А як ісці да святара з праблемамі інтымнай сферы, каб паспавядацца? Святар - гэта доктар, які не абавякова павіненперахвар эць усімі хваробамі, каб дапамагчы вылечыцца.
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу