На старадаўніх могілках у Гомелі прайшоў міжрэлігійны суботнік [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Чацвёрты год юдэі, католікі і праваслаўныя ачышчаюць закінутыя магілы.
9-10 красавіка ў Гомелі арганізавалі чарговую акцыю па добраўпарадкаванні Прудкоўскіх могілак. Тут своеасаблівы міжрэлігійны суботнік традыцыйна ладзяць мясцовыя юдэйскія супольнасці, прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і хрысціянскія вернікі - праваслаўныя і католікі, у прыватнасці хлопцы і дзяўчаты з парафіяльнай групы скаўтаў. Хрысціяне працавалі ў суботу, а юдэі запланавалі працяг акцыі на нядзелю.
Прадстаўнікі розных канфесій ўжо даўно працуюць разам, каб аддаць даніну павагі продкам, паслужыць на карысць горада і зрабіць крок да адзінства.
- Аб маральным і духоўным развіцці грамадства можна меркаваць па яго адносінах да могілак. Таму заклікаем пакінуць абыякавасць і стомленасць сэрцаў, далучаючыся да акцыі, - кажуць арганізатары.
Гэта была ўжо чацвёртая падобная акцыя па добраўпарадкаванні старадаўніх могілак. Тут пахаваныя як юдэі, так і хрысціяне, таксама на могілках размешчаны салдацкія магілы пад чырвонай зоркай. Дзесяткі помнікаў на могілках, дзе пахаванні вяліся ў 20-70 гадах мінулага стагоддзя, былі разбураны вандаламі і часам, могілкі былі практычна цалкам зарослым, але пасля чатырохгадовай грамадскай акцыі іх удалося прывесці ў парадак.
Related items
-
"Беснаватых можам убачыць на тэлеэкране ў пінжаках" – інтэрв'ю з экзарцыстам
-
«Божа, барані Беларусь» – помнік з такімі словамі і бюстам Ларысы Геніюш знеслі ў Зэльве
-
Малітву аб неразмяшчэнні ў Беларусі ядзернай зброі ініцыявалі вернікі
-
Прайшло паўгода, як Чырвоны касцёл зачынены – пытанні застаюцца без адказаў
-
У Дабравешчанне і 105-годдзе БНР вернікі моляцца за Беларусь