У Гомелі выступіў эксперыментальны праект «Балцкі Субстрат» [ФОТА, ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Канцэрт быў прысвечаны 30-годдзю катастрофы на ЧАЭС.
24 красавіка ў гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці бясплатна выступіў гурт «Балцкі Субстрат» (г. Мінск) з фолкава-блюзавай праграмай на словы Казіміра Сваяка, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча і аўтэнтычныя народныя тэксты.
«Балцкі Субстрат»- гэта эксперыментальны фолкавы беларуска-балтыйскі праект. Музыка гурту бярэ свае вытокі з узаемаперасячэння багатай акадэмічнай школы Беларусі, сучаснай паэзіі ды ўнікальнай беларускай аўтэнтыкі. Песні не ўвагнаны ў жорсткія стандарты жанру, стылю і тэматыкі. Аўтар і кіраўнік праекту, гітара і голас - даследчык, кампазітар і спявак Максім Іўкін.
Гурт ужо не раз выступаў у каталіцкіх храмах Беларусі. Канцэрт у Гомелі быў прысвечаны 30-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Media
Related items
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы