BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пілігрымы ўваходзяць у Будслаў, пачынаецца свята ў гонар Маці Божай - TWITTER-трансляцыя

Увечары пройдзе працэсія са свечкамі і абразом Маці Божай, а ўначы - моладзевы канцэрт.

Пешыя пілігрымкі з розных куткоў Беларусі 1 ліпеня прыходзяць у мястэчка Будслаў, да цудатворнага абраза Божай Маці. У самай доўгай пілігрымцы з Баранавічаў за дзевяць дзён моладзь, дзеці, сем'і, пенсіянеры, святары і сёстры законныя пераадолелі пешшу каля 300 кіламетраў - з песнямі, малітвамі, радасцю і цёплымі стасункамі несучы свае просьбы да Маці Божай Будслаўскай. Усяго ў гэтым годзе Каталіцкая царква ў Беларусі арганізавала 20 пілігрымак, у тым ліку тры з Мінска (таксама гэта пакутная і вела-пілігрымка).

Пасля ўрачыстай сустрэчы пілігрымак ля санктуарыя пройдзе евангелізацыйная праграма і святая імша для пілігрымаў. А позна ўвечары адбудзецца Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы, марыйныя Нешпары, музычная пастаноўка на Год Міласэрнасці і цэнтральная падзея першага дня свята - працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай і святая Імша апоўначы. Фэст працягнецца моладзевай праграмай у палатачным гарадку у дзве гадзіны ночы, у гэты ж час адбудзецца святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду. Набажэнствы працягнуцца раніцай, а дзесятай гадзіне вернікі пачуюць даклад з нагоды 25-годзя Мітраполіі, пасля чаго адбудзецца галоўная падзея - святая Імша з удзелам папскага пасланніка кардынала Крыстафа Шонбарна.

Ужо чацвёрты год запар сайт katolik-gomel.by арганізоўваў Twitter-трансляцыю пілігрымак - каб у онлайн-рэжыме дзяліцца радасцю і прыгодамі у дарозе з тымі, хто не змог адправіцца пешшу да Маці Божай Будслаўскай. З пілігрымкі «Баранавічы-Будслаў» твіты перадавалі Уладзіслава Неліповіч, з Салезіянскай пілігрымкі «Смаргонь - Будслаў» - Уладзіслаў Зарэцкі, «Глыбокае - Будслаў» - Карына Канапелька, «Ліда - Будслаў» - Уладзіслаў Кудла, «Жодзіна - Будслаў» - Марына Крапіўка, "Гудагай - Будслаў» - Жанна Кляпацкая, «Нарач - Будслаў» - Ірына Качэрга, «Маладзечна - Будслаў» - Святлана Сарока.

Архіў твітэр-трансляцыі, якую глядзелі каля 3 тыс. чалавек, можна знайсці на старонцы twitter.com/gomelcatholic, а цяпер глядзіце фота і відэа: Адзін дзень у пілігрымцы, начная працэсія і канцэрт у Будславе >>>

Last modified onАўторак, 05 Ліпень 2016 15:43
Каментары   
+9 #1 Ірэнка 2016-06-24 18:15
Як зайздрошчу вам, пілігрымчыкі!!! Добрага шляху, мяккай дарогі, з Богам!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць