Гомельцы прымуць удзел ва ўрачыстасцях кананізацыі Маці Тэрэзы ў Рыме
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Знакамітую каталічку прызнаюць святой 4 верасня.
На ўрачыстасці з нагоды кананізацыі Маці Тэрэзы, якія пройдуць 1-8 верасня ў Рыме, адправіцца група гомельцаў на чале з пробашчам рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці айцом Славамірам Ласкоўскім. А сёстры ордэна Маці Тэрэзы (Місіянерак Любові), якія служаць у Гомелі - у адзіным у Беларусі Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы - не змогуць прыняць удзел ва ўрачыстасцях і будуць назіраць за кананізацыяй заснавальніцы ордэна праз інтэрнэт. Паказ онлайн-трансляцыі для сясцёр і жыхароў Дома міласэрнасці абяцалі арганізаваць парафіяне касцёла, паколькі самі манахіні, паводле свайго статуту, не маюць кампутараў і іншых тэхнічных сродкаў.
Маці Тэрэза прыйшла на свет як Аньезэ Гонджа Баяджыў 26 жніўня 1910 г. у Скоп’е, але Дзень нараджэння заўсёды святкавала 27 жніўня, калі яе хрысцілі. Ва ўзросце 18 гадоў яна ўступіла ў кангрэгацыю сясцёр ларэтанак. Праз год адправілася ў Індыю, дзе была настаўніцай у школе для дзяўчынак. Для служэння самым бедным і кінутым, заснавала ў 1949 г. Кангрэгацыю Сясцёр Місіянерак Міласэрнасці, якая ў цяперашні час налічвае больш чым 5 тыс. членаў у 133 краінах на ўсіх кантынентах. У 1963 г. Маці Тэрэза заснавала мужскую манаскую кангрэгацыю Братоў Місіянераў Любові. У 1979 г. яна была ўдастоена Нобелеўскай прэміі міру. Памерла 5 верасня 1997 г. у Калькуце. Ян Павел II абвясціў яе благаслаўлёнай 19 кастрычніка 2003 г.
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці