У конкурсе «Місіс Гомель» удзельнічае маці пецярых дзяцей
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
А дачка прэтэндэнткі на лепшую замужнюю прыгажуню выйграла конкурс «Маленькая гамяльчанка».
8 снежня пройдзе фінал конкурсу «Місіс Гомель-2016», дзе выберуць лепшую замужнюю гамяльчанку. Большасць прэтэндэнтак - маладыя мамы, якія маюць аднаго дзіцяці, але ўдзельнічае ў конкурсе і... маці пецярых дзяцей! Нягледзячы на агульнапрынятае меркаванне пасля пяці родаў Аліна Малыш не страціла сваю грацыю і ўвайшла ў лік 15 фіналістак конкурсу, хоць першапачаткова прэтэндавалі на тытул амаль 60 жанчын.
Цікава, што ў канцы лістапада званне «Маленькая гамяльчанка-2016» заваявала Улада Малыш - дачка адной з самых прыгожых мам Гомеля. Дарэчы, Аліна дапамагала дачцэ рыхтавацца да конкурсу, шыла для яе сукенку. Шматдзетныя мама гаворыць, што шчаслівая ў сваёй сям'і і, нягледзячы на такую колькасць дзяцей, у яе хапае часу на падрыхтоўку да конкурсу.
Нагадаем, нядаўна Гомель наведалі сужэнцы з Іспаніі, бацькі 18 дзяцей, якія прэзентавалі кнігу пра тое, як быць шчаслівым у сям'і.
Related items
-
Пасля 10 гадоў маўчання зноў атрымаў голас арган у Дзятлаве – вось як ён гучыць
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не