BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Місіс Гомель - 2016» стала мама пецярых дзяцей [фота]

Самая прыгожая замужняя жанчына горада выдаткуе выйгрыш на дабрачыннасць.

8 лістапада адбыўся фінал конкурсу прыгажосці «Місіс Гомель-2016». На тытул прэтэндавалі 15 замужніх жанчын горада, якіх адабралі з 60 кандыдатак. Адной з умоваў конкурсу была наяўнасць у жанчыны дзяцей. Большасць прэтэндэнтак паспелі нарадзіць аднаго-двух дзяцей, але была сярод фіналістак і мама пяці дзяцей - Аліна Малыш. Нягледзячы на агульнапрынятае меркаванне пасля пяці родаў Аліна не страціла сваю грацыю. Менавіта яе ў выніку журы аднагалосна і прызнала «Місіс Гомель-2016».

Першай замужняй прыгажуні горада 36 гадоў, у яе трое сыноў і дзве дачкі, старэйшаму дзіцяці - 13 гадоў, самай малодшай дзяўчынцы - усяго тры месяцы. Характэрна, што літаральна два тыдні таму дзіцячы конкурс прыгажосці «Маленькая гамяльчанка-2016» выйграла старэйшая дачка Аліны - Улада Малыш.

Маладыя мамы танцавалі, дэфілявалі, змагаючыся за галоўны прыз - завушніцы з чырвонага золата з каляровымі дыяментамі ад мясцовага вытворцы «Крышталь» і 5 тыс. рублёў, якія прадаставіла прыватная гандлёвая кампанія «Аляксандр і Ксенія».

Самым кранальным і, верагодна, вырашальным момантам конкурсу быў выхад прэтэндэнтак на сцэну разам са сваімі дзецьмі. Амаль усе фіналісткі казалі, што галоўнай каштоўнасцю для іх з'яўляецца сям'я. І шматдзетная мама таксама прызналася, што шчаслівая ў сваёй сям'і.

Пасля перамогі Аліна распавяла, што ўдзельнічаць у конкурсе яе ўгаварыў муж, і ён займаўся дзецьмі, пакуль жонка рыхтавалася да фіналу. На пытанне, ці плануе Аліна нараджаць яшчэ, яна адказала: «Калі Бог дасць, то з задавальненнем!»

«Місіс Гомель» распавяла, што на выйграныя грошы набудзе навагоднія падарункі для дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў цэнтры «Жывіца».

Па словах Аліны, захаваць выдатную форму пасля нараджэння пяці дзяцей ёй удалося менавіта дзякуючы добраму мацярынству:

- Люблю дзяцей, займаюся імі. Я заўсёды і ўсюды з імі, вяду актыўны лад жыцця, не сяджу на канапе. Імкнуся больш аддаваць увагі дзецям, і тады фітнес не патрэбны!

Нагадаем, нядаўна Гомель наведалі сужэнцы з Іспаніі, бацькі 18 дзяцей, якія прэзентавалі кнігу пра тое, як быць шчаслівым у сям'і.

Last modified onПятніца, 09 Снежань 2016 13:14
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць