BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Апостальскі Нунцый сустрэўся з ксяндзом Лазарам у следчым ізалятары КДБ

Кс. Уладзіслаў сцвердзіў, што з'яўляецца патрыётам, любіць Беларусь, чакае справядлівага рашэння і прабачыў тым, хто стаўся прычынай ягоных пакутаў.

У пятніцу 25 кастрычніка Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці дазволілі сустрэцца з ксяндзом Уладзіславам Лазарам у следчым ізалятары КДБ, дзе ўжо некалькі месяцаў знаходзіцца арыштаваны святар.

Сустрэча трывала каля гадзіны і адбывалася ў прысутнасці адказнага за следства і прадстаўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі, які выконваў абавязкі перакладчыка, паведамляе catholic.by.

Прадстаўнік Папы запэўніў арыштаванага святара ў асабістай блізкасці Папы Францішка і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, які з пільнай увагай суправаджае святара безупыннай малітвай. Ксёндз Уладзіслаў Лазар, які выглядае выпрабаваным турэмным зняволеннем, але цвярозым і рашучым, з узрушаннем выразіў падзяку Папу, таксама за ружанец, які перадаў Пантыфік, і сказаў, што арышт, які часам з'яўляецца вялікай пакутай, не перашкодзіў яму жыць глыбокім духоўным досведам. Ён сцвердзіў таксама, што з'яўляецца патрыётам, любіць Беларусь і чакае справядлівага рашэння. Як чалавек веруючы, кс. Уладзіслаў сказаў, што прабачыў тым, хто стаўся прычынай ягоных пакутаў.

Ксёндз Уладзіслаў папрасіў Апостальскага Нунцыя заахвоціць усіх да малітвы за яго і зазначыў, што адчувае блізкасць Каталіцкага Касцёла, сімвалічна прысутнага ў гучанні касцёльных званоў, гукі якога далятаюць да ягонай камеры.

Размова мела нефармальны, братэрскі характар і скончылася супольным пажаданнем, каб следства было завершана як мага хутчэй.

Каментары   
+1 #1 чеслав 2013-10-31 21:42
прошу немедленно освободить Владислава Лазаря
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць