BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Расклад на Вялікі тыдзень і Пасху ў Гомелі

Падчас Трыдуума будзе арганізавана "дзяжурства" пры Найсвяцейшым Сакрамэнце

Магчымасць споведзі перад Вялікаднем у гомельскай рыма-каталіцкай царкве будзе ў панядзелак, аўторак і сераду да і пасля Імшы (у сераду - толькі раніцай).

У чацвер у 10.00 адбудзецца святая Імша Мірра, падчас якой біскуп Казімір Велікаселец прыме абнаўленне абяцанняў ад святароў, што служаць у Гомельскай вобласці, і асвяціць алей для хросту і для памазання хворых.

З вячэрняй Службы Вялікага Чацвярга пачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум, падчас якога перажываем Велікодную Таямніцу нашага Госпада Ісуса Хрыста - Яго адкупляльную смерць і ўваскрасенне.

Падчас Трыдуума будзе арганізавана кругласуткавае "дзяжурства" пры Найсвяцейшым Сакрамэнце. Спісы для запісу на індывідуальную малітву ў Вязніцы і пры Труне - на першым паверсе касцёла.

Чацвер Апошняй Вячэры - святая Імша ў 19.00. Вялікая Пятніца - Ранішнія хвалы ў 8.00, Літургія Мукі Гасподняй ў 19.00 (Строгі пост. Ахвяраванні ў гэты дзень прызначаюцца на ўтрыманне храмаў на Святой Зямлі). Вялікая Субота - Ранішнія хвалы ў 8.00. Дабраславенне пасхальнай ежы з 9.00 да 13.00 (праз кожныя паўгадзіны).

У суботу ў 16.00 у катэхетычным зале на першым паверсе касцёла адбудзецца Велікодная Літургія грэка-каталіцкай (уніяцкай) парафіі Трох Свяціцеляў.

Усяночнае Велікоднае Чуванне пачнецца 20 красавіка ў 23.00. У Велікоднае Уваскрасенне Гасподняе, 21 красавіка, святая Імша пройдзе ў 9.00, 12.00 і 17.00.

Велікодны тыдзень (Актава) - св. Імша з панядзелка па пятніцу ў 8.00 і 19.00, у суботу - у 8.00. Вернікаў запрашаюць старанна ўдзельнічаць у гэтых Набажэнствах, каб Велікодная радасць і ласка ўмацоўвалася ў нашых сэрцах.

Last modified onЧацвер, 18 Красавік 2019 08:14
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць