BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Няхай Хрыстус знойдзе месца ў вашых сэрцах!» Былы пробашч павіншаваў з Раством гамельчукоў [відэа]

Да былых парафіянаў кс. Славамір звярнуўся па-беларуску.

Ксёндз Славамір Ласкоўскі, які 28 гадоў служыў у Гомелі, павіншаваў са святам Божага Нараджэння сваіх былых парафіянаў. На адрас гомельскага касцёла святар даслаў паштоўку, а таксама звярнуўся да вернікаў у відэароліку, у якім віншаваў з Раством Хрыстовым сваю цяперашнюю парафію, а таксама ўзгадаў гомельцаў - да іх ён звярнуўся на беларускай мове і пажадаў, каб нованароджаны Езус Хрыстус знайшоў месца ў іх сэрцах.

Нагадаем, у траўні 2017 году кс. Славамір пакінуў Беларусь і вярнуўся ў Польшчу. Зараз ён служыць у польскім Любліне ў парафіі Маці Божай Каралевы Польшчы (чытайце развітальнае інтэрв’ю).

А ў Гомель малады святар прыехаў у 1989 годзе. Яшчэ ў савецкі час ксяндзу Славаміру ўдалося сабраць некалькі дзясяткаў вернікаў, а цяпер гомельскі касцёл мае каля тысячы парафіянаў. Праз служэнне кс. Славаміра, яго цяжкую працу Хрыстус адрадзіў у гомельскім рэгіёне і іншыя каталіцкія парафіі, а дзейнасць польскага святара па адраджэнні беларускай культуры, евангелізацыі, сацыяльным служэнні ўжо прынесла вялікі плён. Па запрашэнні кс. Славаміра ў Гомель прыехалі сёстры Місіянеркі Любові, якія цяпер маюць адзіны ў Беларусі Дом Міласэрнасці ордэна Маці Тэрэзы (фота). А таксама - Бэнэдэктынкі Самарытанкі, якія даглядаюць за інвалідамі ва ўнікальнай для Беларусі Дзіцячай вёсцы, пабудаванай, дзякуючы намаганням кс. Славаміра. Таксама ў Гомелі з'явілася сем суполак Нэакатэхуменальнага шляху, і ў цэлым яго парафія - жывая і маладая, тут шмат дзяцей і моладзі.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць