BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Апостальскі нунцый на Імшы ў Гомелі распавёў, што такое сапраўдная любоў [фота]

Пасланнік Папы Рымскага патлумачыў, як паводзяць сябе сапраўдныя хрысціяне і якой павінна быць супольнасць

На другі дзень пастырскага візіта ў Гомель Апостальскі нунцыў у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Нараджэння Божай Маці, а таксама наведаў месца будаўніцтва новага касцёла ў Гомелі.

Нагадаем, у першы дзень візіту Пасол Ватыкана дапамог накарміць бедных і бяздомных - ФОТА >

У сваёй гаміліі падчас святой Імшы прадстаўнік Папы Рымскага заклікаў гомельскіх вернікаў берагчы і ўзмацняць еднасць паміж хрысціянамі:

- Адзінства - гэта мара Езуса. Ён прыйшоў у свет, каб з’яднаць нас з Сабой і праз Сябе - з Айцом, і каб з’яднаць нас паміж сабой. Гэта таксама заданне Касцёла: працаваць дзеля адзінства людзей з Богам і паміж сабой. Хрысціянскае адзінства - гэта справа Бога, Яго дар, ласка. Мы самі не можам яго пабудаваць. Аднак можам зрабіць нашу частку, каб гэтая ласка мела максімальны эфект.

Для адзінства патрэбна любоў, а любіць усіх азначае любіць таго бліжняга, які ў дадзеную хвіліну знаходзіцца побач, напрыклад, галодны муж, стомленая жонка, дзіця з тысячай пытанняў і просьбаў, няветлівая касірка ў магазіне, жабрак каля прыпынку, строгая настаўніца. І калі Пан і Настаўнік абмыў нам ногі, значыць, любіць літаральна азначае служыць, нагадаў арцыбіскуп Габар Пінтэр:

- Сапраўдныя хрысціяне любяць адразу і канкрэтна, а не ў будучыні і абстрактна. Усе хрысціяне, якое б месца ў грамадстве ці ў Касцёле яны ні займалі, маюць аднолькавае заданне, місію: служыць бліжнім па прыкладу Бога, кожны - тым дарам, які атрымаў. І тут нам усім кожны дзень трэба навяртацца, кожны дзень пытаць сябе: якія мае адносіны з бліжнімі ў сям'і, на працы, у школе, у парафіі?

Папскі пасланнік заклікаў пытацца ў Езуса на працягу дня, ці задаволены Ён маім учынкам, маім выбарам, і задумацца: ці цікавіць мяне, што думае Бог?

Да маладой парафіі Апостальскі нунцыў таксама звярнуўся з заклікам захоўваць узаемную любоў і нагадаў тры прыкметы здаровай супольнасці: малітва, дапамога патрабуючым і ўзаемная любоў:

- І тут перш за ўсё прашу вас: чувайце, каб не захварэць ракам супольнасці - пляткарствам. Папа Францішак часта паўтарае, што пляткар - гэта тэрарыст. Кінуў плётку - і сам пайшоў, а тая плётка, як бомба, знішчыла любоў, знішчыла еднасць, знішчыла годнасць чалавека. Калі маеце штосьці сказаць, скажыце адкрыта, з павагай да іншай асобы.

Last modified onАўторак, 04 Чэрвень 2019 15:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць