Вялікі бясплатны Велікодны канцэрт пройдзе ў гомельскім касцёле
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Музыкі Гомельскага сімфанічнага аркестра сыграюць класічныя творы і кампазіцыі сучасных аўтараў.
У бліжэйшую нядзелю, 27 красавіка, у гомельскай рыма-каталіцкай царкве (адрас касцёла - Савецкая, 118, насупраць гатэля «Турыст») пройдзе бясплатны Велікодны канцэрт. Традыцыйна ў Калядныя і Велікодныя дні музычнае свята ў касцёле ўжо шмат гадоў ладзіць Таццяна Томсан і яе сябры - лепшыя музыканты горада, у тым ліку лаўрэаты міжнародных конкурсаў, удзельнікі Гомельскага сімфанічнага аркестра.
Зала заўсёды сустракае музыкаў аншлагам - бясплатныя канцэрты наведваюць не толькі вернікі царквы, але і многія аматары класічнай музыкі.
Пробашч касцёла запрашае на канцэрт і жадае, каб святло музыкі узвяло на нябёсы і дапамогло адчуць радасць Вялікадня. Пачатак канцэрта - у 19.00.
Related items
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні
-
Нарэшце: старадаўні касцёл на Віцебшчыне, лёс якога хвалюе грамадскасць, пачалі ратаваць
-
Паглядзіце на католікаў у сталіцы Башкартастана – там пабудуюць першы каталіцкі храм
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску быў прыпынены. Чаму – даведаліся вернікі