Ватыкан кананізуе адразу двух Пантыфікаў - ВІДЭА-трансляцыя
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Сотні тысяч пілігрымаў ужо прыбываюць у Рым, чакаецца ўдзел ва ўрачыстасцях некалькіх мільёнаў чалавек.
27 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, адбудзецца кананізацыя бласлаўлёных Яна XXIII і Яна Паўла II. Сумесная кананізацыя двух Пантыфікаў была асабістым жаданнем Папы Францішка. Кардынал Амата, прэфект Кангрэгацыі па кананізацыі святых, каментуючы гэты факт, адзначыў , што Ян XXIII быў вялікім прарокам і ініцыятарам Другога Ватыканскага Сабору, а Ян Павел II рэалізаваў яго на практыцы і развіў ва ўсіх яго кампанентах і ўсім яго патэнцыяле. Згодна з іерархам, гэтыя дзве асобы з'яўляюцца слупамі не толькі хрысціянскай культуры, але і хрысціянскай святасці.
Сотні тысяч пілігрымаў ужо прыбываюць у Рым. З адной толькі Польшчы ў сталіцу накіроўваюцца больш за тысячу аўтобусаў. Чакаецца ўдзел ва ўрачыстасцях некалькіх мільёнаў чалавек.
Нагадаем, каля 50 гомельскіх каталікоў таксама ўдзельнічаюць ва ўрачыстасцях і вядуць Twitter-трансляцыю свайго падарожжа.
Related items
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»