Вялікі бясплатны Велікодны канцэрт далі лепшыя музыканты Гомеля - ФОТА, ВІДЭА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
У касцёле сыгралі класічныя творы і кампазіцыі сучасных аўтараў, каб працягнуць радасць Вялікадня.
У нядзелю, 27 красавіка, у гомельскай рыма-каталіцкай царкве прайшоў бясплатны Велікодны канцэрт. Традыцыйна ў Калядныя і Велікодныя дні музычнае свята ў касцёле ўжо шмат гадоў ладзіць Таццяна Томсан і яе сябры - лепшыя музыкі горада, у тым ліку лаўрэаты міжнародных конкурсаў, удзельнікі ансамбля «Класік» і камернага аркестра Гомельскай філармоніі.
Як заўсёды зала сустрэла музыкаў аншлагам - бясплатныя канцэрты наведваюць не толькі вернікі царквы, але і многія аматары класічнай музыкі. У касцёле прагучалі класічныя творы і кампазіцыі сучасных аўтараў. Дарэчы, адна з кампазіцый была прысвечана 28-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Вікарый парафіі айцец Дамінік запрасіў усіх гасцей атрымаць асалоду ад вялікай музыкі ў цудоўным выкананні, каб працягнуць радасць Вялікадня.
Media
Related items
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі
-
У Беларусь прыехалі мастакі, каб маляваць касцёлы і не толькі, і падзяліліся ўражаннямі
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні