BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Біскуп Антоні гомельскім каталікам: больш гаварыце аб веры са сваім блізкімі

14 кастрычніка гомельскую рыма-каталіцкую парафію зноў нечакана наведаў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям'янка.

- Браты і сёстры, я вельмі рады, што магу быць з вамі ў гэтую нядзелю! Так атрымалася, што ўчора быў у Віцебскай дыяцэзіі, сустракаўся са святарамі і прадстаўляў рэлігійную сітуацыю каталікоў на Гомельшчыне. І сёння з вамі вырашыў памаліцца, і мне вельмі прыемна, што магу маліцца з людзьмі рознага ўзросту: ёсць старэйшае пакаленне, якое захавала веру, ёсць сярэдняе пакаленне, моладзь і дзеці.

 

Біскуп адзначыў, што яго прыезд не выпадковы. На гэтым тыдні Касцёл ўрачыста пачаў Год веры, і гомельскі храм таксама прызначаны святыняй, дзе можна будзе атрымаць адпуст (альбо індульгенцыю).

 

Біскуп афіцыйна заявіў і аб тым, што неўзабаве на місію ў Гомель (другі па колькасці насельніцтва горад у Беларусі) прыбудзе дапаможны біскуп Казімір Велікаселец, які будзе адказваць за каардынацыю душпастырства ў Гомельскай вобласці.

 

Падчас гаміліі біскуп Антоні даў настаўленне на Год веры, які нядаўна пачаўся ў Рыма-каталіцкім Касцёле па ініцыятыве Папы Бэнэдыкта XVI:

 

- Вы практыкуючыя каталікі, часта моліцеся і бываеце ў храме, але многія з вас мала гавораць аб веры са сваімі блізкімі, сябрамі, суседзямі, калегамі. Быць можа, хтосьці чакае ад вас Добрую вестку. Але каб гаварыць пра веру, аргументавана спрачацца і не дапускаць тэалагічных памылак, вам трэба самім паглыбляць сваю веру. Таму тры кнігі ў гэтым годзе павінны стаць для вас асноўнымі: дакументы Другога Ватыканскага сабора, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла і, вядома ж, Біблія.

Last modified onНядзеля, 14 Кастрычнік 2012 17:31
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць