BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі пакажуць вядомы спектакль «Маці Ісуса»

Напярэдадні Адвэнту, 24 лістапада, у гомельскім аблдрамтэатры пакажуць вядомую пастаноўку Маскоўскага абласнога тэатра драмы і камедыі «Маці Езуса» па кнізе Аляксандра Валодзіна. Царква неадназначна ставіцца да спектакля. Некаторыя святары звяртаюць увагу на вольную аўтарскую інтэрпрэтацыю Евангельскай гісторыі, а хтосьці наадварот раіць паглядзець драму.

Вось што кажа аб спектаклі адміністрацыя маскоўскага тэатра: «Трыццаць трэці год нашай эры. Усе падзеі адбываюцца ў доме Марыі - Маці Ісуса. Пасля Яго пакарання прайшло тры дні... Людзі, якія сабраліся, разумеюць, што адбылося нешта больш значнае, чым проста пакаранне нейкага прарока. Кожны для сябе спрабуе адказаць на пытанне, у чым жа загадка асобы Ісуса Хрыста. А каля дома ўжо стаіць натоўп тых, хто пакутуе, якія бачаць у маці Ісуса выратавальніцу ад усіх бед...»

У той жа час крытыкі пішуць: «Менавіта да таго, што адбывалася за кулісамі найвялікшай падзеі сусветнай гісторыі, звярнуўся Валодзін з тым, каб убачыць тую, для каго гэта не было гістарычнай падзеяй, а вельмі глыбокім асабістым горам. Марыя у Валодзіна, гэта, перш за ўсё маці і святасць яе для яго другасная».

Як распавялі gomel.catholic.by ў Гомельскім аблдрамтэатры, квіткі на вядомую пастаноўку пакуль ёсць у вольным продажы па кошце ад 40 да 50 тысяч рублёў.

Media

Last modified onСерада, 14 Лістапад 2012 10:36
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць