BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Гасподзь шукае не Ерусалімскі храм, а Віфлеем - наша сэрца» [фота, відэа Каляднай Імшы]

Сотні вернікаў прыйшлі ў Калядную ноч у гомельскую рымска-каталіцкую Царкву, каб з усім светам адзначыць падзею, якая змяніла ход гісторыі і закранула жыццё кожнага чалавека. Кожнага, хто нараджаўся дзве тысячы гадоў таму, нараджаецца цяпер і будзе нараджацца праз шмат стагоддзяў.

- Бог шукае не Ерусалімскага храма, а Віфляема, цёмнай пячоры, якой з'яўляецца наша сэрца. Ён шукае сёння кожнага. Можа быць, нехта прыйшоў у храм проста як госць, а атрымае мілату і адкрые для сябе Бога, - звярнуўся да парафіянаў і шматлікіх гасцей храма пробашч айцец Славамір.

Цэлебраваў першую Калядную Святую Імшу біскуп Казімір Велікаселец. Звяртаючыся да вернікаў з гаміліяй, ён адзначыў:

- Хрыстос вучыць нас малітве, і Ён пачуе кожнага, пачуе голас нават самага заняпалага чалавека.

Ксёндз Славамір заклікаў жадаць адзін аднаму сустрэчы з Езусам Хрыстом, таго, каб Ён нарадзіўся ў нашых сэрцах:

- Хоць казаць гэта і цяжка з-за нашых грахоў, таму неабходна набрацца мужнасці. Гаварыце людзям пра тое, што вы змагаецеся, але не заўсёды былі для іншых добрым прыкладам. Таму заклікайце глядзець не на вас, а на Хрыста.

Пасля Набажэнства парафіяльны хор зладзіў святочны канцэрт разам з дзецьмі, студэнткі з Афрыкі праспявалі калядны гімн на сваёй роднай мове, а перад храмам запусцілі нябесныя ліхтарыкі і запалілі феерверк. (Глядзіце відэа ў выдатнай якасці: абярыце HD у наладах прайгравальніка).

 

Media

Last modified onАўторак, 25 Снежань 2012 16:07
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць