BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Урачыстасці Божай Маці - Каралевы Палесся пройдуць 21-22 жніўня

У гэтыя ж дні адбудуцца ўрачыстасці Божай Маці - Валадаркі азёраў.

У санктуарыі Божай Маці - Каралевы Палесся ў Лагішыне (Пінскі раён) пройдуць штогадовыя ўрачыстасці 21-22 жніўня. У гэтыя дні ў палескі гарадок традыцыйна прыйдуць пешшу і з'едуцца сотні пілігрымаў. Пешыя пілігрымкі выйдуць 18 жніўня з Баранавічаў (тэл. для запісу +375 29 5235153 (кс. Павел)) і Бярозы (тэл. для запісу + 375 29 7908016 (кс. Уладзімір).

Таксама 21-22 жніўня ў Браславе пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай - Валадаркі азёраў (гл. абедзве праграмы ніжэй).

Праграма урачыстасцяў у Лагішыне
Свята ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай, Каралевы Палесся ў Лагішыне будзе доўжыцца два дні.
*21 жніўня, пятніца:*
18.00 – Прывітанне пілігрымаў.
18.30 – 21.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейнай іконай Маці Божай, магчымасць споведзі.
22.00 – Урачыстая св. Імша з удзелам пілігрымаў. Узначаліць літургію Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям'янка, Біскуп Пінскі.
Пасля св. Імшы:
- урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;
- канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;
- усяночнае малітоўнае чуванне перад цудадзейнай іконай Маці Божай, магчымасць споведзі.
 
*22 жніўня, субота:*
7.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсв. Панны Марыі.
8.00 – Святая Імша (на польскай мове).
10.00 -  Урачыстая св. Імша з удзелам пілігрымаў. Узначаліць літургію Яго Эксцэленцыя Антоні Дзям'янка, Біскуп Пінскі. Гамілію прамовіць Яго Эксцэленцыя Юзаф Станеўскі, Дапаможны Біскуп Гродзенскай дыяцэзіі.
12.00 – Благаслаўленне пілігрымаў.


Праграма ўрачыстасцяў у Браславе:

21 жніўня

  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)
  • 20.00 — канцэрт духоўнай музыкі
  • 21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыя
  • 22.30 — набажэнства (вернікі ўсходняга абраду)


22 жніўня

  • 24.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (узначаліць Мітрапаліт Віленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас)
  • 01.30 — ружанцовая малітва, працэсія з копіяй абраза Маці Божай Валадаркі азёраў
  • 03.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Божай Міласэрнасці
  • 07.00 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 08.00 — святая Імша (узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, канцэлебруюць святары, якія паходзяць з Браслава) 
  • 09.00 — ружанцовая малітва
  • 11.00 — галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары (узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць