BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Для 110 дзяцей з «цяжкіх» і шматдзетных сем'яў Гомеля зладзілі «Канікулы з Богам»

Для дзяцей запланавана наведванне спартыўнай коннай школы, катанне на цеплаходзе па рацэ і на атракцыёнах.

У гэтым годзе Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» ужо трэці раз арганізуе ў Гомелі акцыі для 110 дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных і праблемных сем'яў ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў, а таксама для 10 хлопчыкаў і дзяўчынак з «Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця». Дзеці падзеленыя на 2 групы па 60 чалавек. Акцыі праходзяць з 14 па 26 ліпеня.

- Галоўным чынам мы хочам працягваць садзейнічаць інтэграцыі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства, даць магчымасць дзецям набыць новых сяброў і сустрэць ранейшых, а таксама пражываць гэты адпачынак усім разам, напоўніць летнія вакацыі новымі радаснымі ўражаннямі. Вельмі важна, што ў гэтым годзе хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячай вёскі ўжо чакалі астатнія дзеці, - кажуць у ДКМ «Карытас-Міласэрнасць».

Для дзяцей запланавана наведванне спартыўнай коннай школы, катанне на цеплаходзе па рацэ Сож, наведванне атракцыёнаў у цэнтральным парку, арганізацыя дня скаўта.

Last modified onПанядзелак, 21 Ліпень 2014 08:25
Каментары   
+2 #1 Женька Богданова 2014-07-18 11:31
Только лагерь уже гораааааздо больше чем 3 года...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць