Добрымі справамі праславіцца нельга!
- Written by Дарья Александрова
- Published in Хрысціянскае меркаванне
- Comments (3)
Многія не ведаюць такой фразы, як «Сапраўднае спачуванне - гэта любоў у дзеянні».
Сіроты... Якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас з гэтым словам? Жаль? Спагада? Што-небудзь яшчэ? Яны проста звычайныя дзеці як і ўсе астатнія. Розніца толькі ў тым, што бацькі іх кінулі, пакінулі адных, не маючы жадання альбо проста былі не ў стане клапаціцца пра іх. Хіба дзеці ў гэтым вінаватыя? Яны не мелі магчымасці выбраць сабе жыццёвы шлях. Іх бацькі вырашылі ўсё за іх. Хіба гэта справядліва? Я так не думаю.
У нашы дні трагічнае павелічэнне росту колькасці сірот абмяркоўваецца літаральна на кожным куце. Пра гэта гаворыцца па тэлевізары, у офісах і нават на кухнях. Але ўсё што яны робяць - толькі пустыя размовы. Ніхто з іх нічога не зрабіў, каб дапамагчы дзецям. Чаму яны так паступаюць, калі, так бы мовіць, на самай справе спачуваюць сіротам? Можа гэта таму, што яны не ведаюць такой фразы, як «Сапраўднае спачуванне - гэта любоў у дзеянні».
На шчасце, свет складаецца не толькі з такіх людзей. Бо ў нашыя дні існуюць шмат дабрачынных арганізацый. Яны робяць усё магчымае, каб дапамагчы дзецям, спансуючы дзіцячыя дамы. Добра, калі гэта робіцца з адкрытым сэрцам і жаданнем зрабіць жыццё дзяцей ярчэйшым і больш шчаслівым.
«Добрымі справамі праславіцца нельга» - гэтыя словы, сказаныя героем мультфільма, пацвярджаюць, што добрыя справы і ўчынкі, зробленыя чалавекам не для славы, а з-за жадання зрабіць людзей вакол шчаслівей, зрабіць іх жыццё цікавей. Але ёсць такія, хто спансуе грошы, каб праславіць свае арганізацыі і зрабіць іх папулярнымі. Гэтыя людзі хочуць толькі аднаго: каб пра іх кампаніі казалі і друкавалі на першых палосах газет і часопісаў. Каму патрэбна такая дапамога? Ці робяць яны сабе дабро? Я не думаю, што гэта прыносіць ім выгаду, акрамя велізарных сум грошай ад іх квітнеючага бізнесу. Я маю на ўвазе іх сэрцы і душы. Калі яны ўжо думаю як зарабіць грошы на дабрачыннасці, гэта можа значыць толькі адно - іх сэрца сталі больш жорсткімі і ў рэшце рэшт для чаго ім будуць патрэбныя грошы, калі яны застануцца адны на цэлым свеце? На жаль, колькасць такіх людзей і арганізацый няўмольна расце.
Але на шчасце, не ўсе такія. Але не будзем пра сумнае. Я не магу не сказаць пра тое, што побач з такімі арганізацыямі расце і колькасць міласэрных людзей. Можна адзначыць, што колькасць валанцёраў павялічваецца. У асаблівасці падлеткаў і маладых людзей. Стаць валанцёрам лёгка. Галоўнае, каб было жаданне. Такія людзі служаць прыкладам прымаўкі: «Калі хочаш змяніць свет - пачні з сябе».
Яны не толькі кажуць пра праблему павелічэння колькасці сірот, яны яшчэ і вырашаюць гэтую праблему. Яны робяць жыццё дзяцей лепш. І адзінай узнагародай за гэта ім служаць дзіцячыя ўсмешкі і свецяцца шчасцем вочы дзяцей. Што можа быць лепш, чым гэта ва ўсім свеце? Я рада што я часткова магу далучыцца да гэтага руху. Хоць у мяне і маленькі вопыт у гэтай справе, але я толькі напачатку свайго шляху.
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- У Беларусі ўвялі Дзень цяжарных: хто ініцыятар і чаму такія даты
Причина тирании денег и коррупции кроется в отвержении этики и, в конечном счете в отвержении Бога, сказал Папа Франциск, обращаясь 16 мая к чрезвычайным и полномочным послам при Святейшем Престоле из Киргизии, Антигуа и Барбуды, Люксембурга и Ботсваны. Папа принял их на аудиенции в связи с презентацией верительных грамот. .. katolik.ru/.../...
Даа) Хорошо совпало))
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу