ОНЛАЙН-трансляцыя: сустрэча Папы Францішка і Патрыярха Кірыла
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Прадстаяцелі будуць мець стасункі дзве гадзiны i падпішуць дэкларацыю.
12 лютага ў міжнародным аэрапорце ў сталіцы Кубы пройдзе гістарычная сустрэча прадстаяцеляў двух найбуйнейшых хрысціянскіх Цэркваў - Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Прадстаяцелі Рыма-каталіцкай і Рускай праваслаўнай цэркваў сустрэнуцца ўпершыню ў гісторыі і падпішуць сумесную дэкларацыю аб ганеннях хрысціянаў і палітычнай сітуацыі ў свеце.
Нагадаем, гэтая сустрэча рыхтавалася вельмі доўгі час, па некаторых звестках - каля 20 гадоў, і адбудзецца шмат у чым дзякуючы супадзенню графікаў апостальскіх падарожжаў прадстаяцеляў. Папа Францішак 12 лютага вылятае з Рыма ў Мексіку, а Патрыярх Кірыл - з Масквы ў Лацінскую Амерыку. Па дарозе абодва прызямляцца ў Гаване і сустрэнуцца ў аэрапорце. Іх стасункі працягнуцца каля дзвюх гадзін.
Сустрэча мае вялікае значэнне не толькі для ўсіх хрысціянаў, але і для лёсаў свету. «Гэта вялікія моманты гісторыі, вялікае дабро і вельмі добры знак для свету», - пракаментаваў кубінскі каталіцкі кардынал.
У сумеснай заяве двух Цэркваў пра сустрэчу гаворыцца, што пачынаецца «важны этап у адносінах паміж Цэрквамі». Апостальская Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат спадзяюцца, што гэтая сустрэча стане «сімвалам надзеі для ўсіх людзей добрай волі».
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску