Папа Рымскі прыняў «маральнае рашэнне» прышчапіцца ад СOVID-19
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Францішак лічыць, што ўсе павінны прайсці вакцынацыю з этычнага пункту гледжання
Папа Рымскі Францішак расказаў пра “маральнае рашэнне” прышчапіцца ад каронавіруса, які выклікаў пандэмію. Ён выказаў пажаданне, каб усе прыступілі да вакцынацыі, маючы на ўвазе таксама пашану да жыцця і здароўя іншых людзей. Францішак распавёў, што ўжо запісаўся на вакцынацыю, якая пачнецца ў Ватыкане ў бліжэйшыя тыдні. У гэтым пантыфік прызнаўся ў інтэрв’ю італьянскаму “Canale 5”, якое выйшла ў эфір вечарам 10 студзеня.
Францішак перакананы, што з этычнага пункту гледжання прышчэпку ад каронавіруса павінны зрабіць усе. “Гэта не проста магчымасць, а этычны выбар”, бо ад яго залежыць таксама жыццё іншых людзей. Папа зазначыў, што не разумее “самазабойчага негацыянізму” ў гэтым пытанні.
![]()
Святы Айцец прызнаўся, што ў сувязі з існуючымі абмежаваннямі, звязанымі з барацьбой з каронавірусам, адчувае сябе зняволеным. Ён выказаў шкадаванне з-за адмененых падарожжаў і падзяліўся надзеяй на тое, што ў сакавіку зможа наведаць Ірак. Папа распавёў, што цяпер прысвячае больш часу малітве.
Каментуючы сітуацыю, выкліканую пандэміяй, пантыфік заўважыў, што з крызісу немагчыма выйсці не змяніўшыся. “Мы выйдзем з яго лепшымі або горшымі”, таму “неабходна пераглядзець усё”.
Напярэдадні стала вядома, што ў 78-гадовым узросце памёр Фабрыцыа Сакорсі, асабісты ўрач Папы. Медык быў шпіталізаваны ў рымскую клініку Джэмэлі з анкалагічным захворваннем. Смерць наступіла ў выніку ўскладненняў, звязаных з СOVID-19.
Паводле vaticannews.va/be
Related items
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?