BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гравюры Далі і кнігі Скарыны прадставіць выстава «Беларусь і Біблія»

Міжнародная экспазіцыя адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.

20 верасня - 21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе міжнародная выстава "Беларусь і Біблія", прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва. На выставе будуць дэманстравацца 170 унікальных рукапісных і друкаваных помнікаў кніжнай культуры, сабраных з 11 дзяржаўных і прыватных калекцый ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраіля, а таксама прадастаўленыя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Сярод экспанатаў:

- скруткі Мёртвага мора,

- самы старажытны фрагмент Новага Запавету,

- рэканструкцыя друкарскага станка Гутэнберга 15 ст,

- кнігі Гутэнберга, Марціна Лютара і Францішка Скарыны,

- гравюры Альбрэхта Дзюрэра, Гюстава Дорэ, Сальвадора Далі.

Некалькі раздзелаў выставы будуць прысвечаны гісторыі Бібліі ў Беларусі. На выставе будзе дзейнічаць інтэрактыўная пляцоўка для дзяцей, і друкарскі станок Гутэнберга, на якім кожны ахвотны зможа надрукаваць аркуш з Бібліі. Таксама ў межах выставы пройдуць занімальныя і пазнавальныя экскурсіі і выступленні сусветна вядомых экспертаў.

На адкрыццё выставы, якое пройдзе 20 верасня, запрошаны вядомы хрысціянскі публіцыст і прапаведнік Джош Макдауэл, аўтар бестсэлераў "Не проста цясляр", "Бясспрэчныя сведчаньні" і яшчэ 150 кніг.

Выстава працуе ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347)

Час працы:

Аўторак, серада, пятніца: 10.30-19.00

Чацвер, субота, нядзеля: 10.00-18.00

Выхадны дзень - панядзелак

Адрас:

Мінск, прасп. Незалежнасці 116

Заказ экскурсій: тэл.(+375 17) 293-27-22, 293-28-53, 293-29-66

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць