Мінчанка ў адзіночку адправілася па шляху святога Якуба і вядзе онлайн-дзённік
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Дзяўчына ідзе па маршруце пілігрымаў да хрысьціянскай святыні, хоць сама - атэістка
Маладая мінчанка Марына Дубчак, якая працуе ў краме аўтазапчастак, адправілася ў незвычайнае падарожжа. 24-дзяўчына выйшла на «Шлях святога Якуба» - знакамітую паломніцкую дарогу да меркаванай магілы апостала Якуба ў іспанскім горадзе Сант'яга-дэ-Кампастэла, галоўная частка якой пралягае ў Паўночнай Іспаніі.
Да санктуарыя на беразе акіяна ёсць мноства розных маршрутаў, працягласцю да тысячы кіламетраў, а беларуска абрала шлях з партугальскага Порту, і ёй трэба будзе прайсці пешшу каля 250 кіламетраў. Па дарозе яна ўбачыць шмат выдатных старадаўніх каталіцкіх храмаў, розныя хрысціянскія святыні і цудоўную прыроду.
Цікава, што Марына - атэістка. Але вырашыла адправіцца менавіта ў паломніцкую дарогу.
- Падумала, што гэта выдатны спосаб медытацыі, якая мне была неабходная, - распавяла дзяўчына Katolik.life.
Мінчанка вядзе онлайн-дзённік свайго падарожжа, выкладваючы фота з подпісамі ў сацсетках.
- Карту я тут яшчэ ні разу не адчыняла і радуюся гэтай магчымасці адпачыць ад працы :) Сплю ў Альбергу (прытулак для пілігрымаў - рэд.), сёння асаблівы - проста ў найпрыгожым касцёле. Яны амаль усе на данатах, а ем кашкі з дома + крамная ежа, таму за гэтыя дні зусім не выдаткавалася. Учора было пройдзена 32 км, я вельмі стамілася, але сёння раніца і я зноў пра гэта забылася :)
На дадзены момант дзяўчына прайшла ўжо палову шляху. А ў канцы мы яе спытаем, ці змянілася яе стаўленне да рэлігіі, і як ёй дапамог Камін-дэ-Сант'яга.
Шлях Святога Якуба - самы папулярны ў свеце пешаходны маршрут. Горад Сант'яга-дэ-Кампастэла, куды вядзе гэты шлях, з'яўляецца трэцяй па значэнні святыняй каталіцызму, саступаючы толькі Ерузалему і Рыму. Прычына такога шанавання, якая дала гораду мянушку «хрысціянскай Мекі» - найвялікшая рэліквія Іспаніі, мошчы апостала Якуба, нябеснага апекуна краіны.
Related items
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла