Дываны ад бабулі ў касцёле і іншыя «скарбы». Падарожніца – пра вёскі на мяжы Беларусі, Літвы і Латвіі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
У Дрысвятах парафіянка стварае цудоўныя кветкавыя кампазіцыі ля алтароў, а ў Опсе ў святыні ляжаць унікальныя кілімы, якія звязаныя спіцамі.
Жыхарка Браслаўскага раёна, каталіцкая верніца Юлія Шакель з'ездзіла ў падарожжа па сваім краі ў пошуках «скарбаў». Пра іх яна распавяла на сваёй старонцы ў сацсетцы. Юлія і раней публікавала справаздачы аб паездках па рэгіёне, фота касцёлаў і іншых цікавостак. А гэтым разам адправілася ў вёскі Дрысвяты і Опса, якія знаходзяцца на стыку межаў Беларусі, Літвы і Латвіі.
Першы «скарб» – гэта парафіянка рыма-каталіцкай парафіі ў вёсцы Дрысвяты Вольга Любінская:
«Яна складае ў касцёле Святых Пятра і Паўла кветкавыя кампазіцыі ля алтароў з простых раслін з ваколіц сваёй вёскі. Яна ўмела выкарыстоўвае дэкаратыўныя ўласцівасці раслін. Для кожнай травінкі і кветкі знаходзіць сваё месца, і стварае цуд», – напісала Юлія.

Другі «скарб» – гэта кілімы, якія ўпрыгожваюць прыступкі да алтароў у касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Опса:
«Спіцамі звязаныя па ўзоры стужкі і пашытыя ў адно палатно. Глядзяцца вельмі сімпатычна. Майстрыхі няма ўжо ў жывых, яна была мясцовай парафіянкай. Яе дачка прынесла ў касцёл гэтыя кілімкі і цяпер у памяць аб гэтай жанчыне перыядычна іх выкарыстоўваюць. Па нашай мясцовасці ў побыце я не бачыла каб карысталіся такімі вырабамі. Гэтыя раслінныя ўзоры і яркія спалучэння нітак нагадваюць маляванку».

Юлія абяцала працягнуць свой аповед.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Навагодні фільм падрыхтавала «Радыё Марыя». Тое, якім ён атрымаўся, «сведчыць пра ўсіх нас»
-
Не ўсім католікам Беларусі дазволілі не трымацца посту 2 студзеня. Хто не вызвалены ад абавязку?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне