BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Маці Балесная і не толькі. Якую спадчыну пакінуў Алесь Пушкін у Вішневе

Мастак некалькі гадоў рэстаўраваў старадаўні касцёл, помнік архітэктуры. А таксама аднавіў фігуру Хрыста, якая мае незвычайную гісторыю [фота – многія публікуюцца ўпершыню]

Беларусы працягваюць збіраць архівы работ мастака і іканапісца Алеся Пушкіна, які памёр у зняволенні пры невысветленых абставінах у ноч на 11 ліпеня. З'яўляюцца і новыя здымкі з храмаў, дзе засталася спадчына Алеся. Нагадаем, ён займаўся афармленнем касцёлаў (фота) у Магілёве, Вішневе, Міхалішках, Беразінскім, капліцы Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Адна з самых аб'ёмных прац Алеся Пушкіна – аднаўленне старадаўняга касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе, дзе ў 2024 годзе адзначаць 600-годдзе парафіі. З гэтай незвычайнай па прыгажосці святыняй звязаныя многія вядомыя асобы і падзеі. Нават пры камуністычнай уладзе ў святыні праводзілі службы, болей за тое: з 1953 года – па-беларуску. Менавіта тут працаваў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі і перакладаў Біблію і Катэхізіс на беларускую мову.

Аднак святыня – помнік архітэктуры, унесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, – патрабавала грунтоўнага аднаўлення, і ў 2011 годзе навукова-метадычная рада Міністэрства культуры прызначыла кіраўніком рэстаўрацыйнага праекту касцёла Алеся Пушкіна.

Падчас яго працы, якая доўжылася некалькі гадоў, тут былі адрэстаўраваны бакавыя капліцы, абноўлены жывапіс, скульптуры, іконы, распісаны алтары. З'явіліся і некаторыя новыя аўтарскія работы, якія выканаў Алесь Пушкін.

У прыватнасці, гэта вітраж з выявай Маці Божай Балеснай і абраз святой Гертруды Вялікай. Здымкі гэтых работ раней не публікаваліся. Мы не пазначаем аўтара фота (здымкі – у галерэі пад тэкстам), паколькі знайшлі іх у непублічных допісах.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Акрамя таго, у Вішневе Алесь Пушкін аднавіў фігуру Езуса Хрыста з крыжа, які знішчылі камсамольцы ў пасляваенны час. Драўляную скульптуру, выразаную мясцовым майстрам, выпадкова знайшлі ў возеры праз болей чым 50 гадоў. «Скульптурка была моцна пашкоджаная. Не засталося рук. І мастак па-свойму пераасэнсаваў і даў другое жыццё выяве. Адрэстаўраваў і ўклаў у раму на белым даматканым абрусе», – распавядала выданне Kraj.by.

Аўтар галоўнага фота і здымкаў у галерэі (акрамя першых двух кадраў) – Сяргей Лескець.

Last modified onПятніца, 21 Ліпень 2023 14:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць