Евангелізацыя – з крытай турмы. Як зняволены павіншаваў сястру з Днём нараджэння
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
«Ён не сказаў, што будзе лёгка». Вернік даслаў верш пра Езуса Хрыста сястры, але яго можна адрасаваць кожнаму чалавеку.
Новы верш праваслаўнага верніка, зняволенага палітыка Паўла Севярынца апублікавала 23 кастрычніка ягоная сястра Ганна. Гэты верш ён напісаў у крытай турме ў Гродне, дзе яго утрымліваюць за кратамі пасля новага суда па замене рэжыму пакарання на больш строгі.
Вершам пра Езуса Хрыста вернік павіншаваў сястру з Днем нараджэння. Такім чынам нават у зняволенні, знаходзячыся ва ўмовах строгага рэжыму, Павел не губляе веру і дзеліцца ей з блізкімі: евангелізуе, абвяшчае Добрую Навіну. Цытуем верш, які на самой справе можна адрасаваць кожнаму чалавеку.
Сястры Ганне
Ён не сказаў, што будзе лёгка,Ён абяцаўся быць з табой,І Ён заўсёды недалёка:Захочаш - і ўбачыць вока,Паверыш - і кранеш рукой.Ён не сказаў: "Папросіш цуду -Зраблю табе, як фокус, цуд".Я проста буду. Побач буду.Забудзеш ты - я не забуду.Ты ў брудзе - я з табой у бруд.Ты плачаш? Ён з табою плача.Смяешся? - Смешна і Яму.Ён не дае табе задачаў,Не прымушае жыць іначай,Што хоча Ён? Цябе саму.Схаваўся ў віне ды хлебе,Ў тваёй душы - і угары.З табою - у любой патрэбе:Ты хочаш вечна жыць на небе?Я заплаціў. Тваё. Бяры.
Калі адчыненая дзверца -Ён прывядзе ў твой пакойАнёлаў і адзінаверцаў,Як толькі адгукнецца сэрцаНа ціхі шэпт: "Ідзі за мной".
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Tagged under
Related items
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
-
Не толькі Турынская плашчаніца. Распавядаем пра яшчэ адну рэальную выяву Езуса Хрыста, пра якую вы маглі не ведаць
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху