BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«А хто гэта?» Пабывалі на меркаванай радзіме Мікалая Гусоўскага

Да 500-годдзя выдання «Песні пра зубра», знакамітага твора паэта Рэнесансу і каталіцкага святара, беларусы адправіліся ў вёску, дзе ён мог нарадзіцца. Што яны там убачылі?

У кастрычніку адзначаецца 500-годдзе выдання паэмы Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра» – выдатнага твора паэта Рэнесансу і каталіцкага святара, які жыў у Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім.

У сваёй паэме Мікалай Гусоўскі, хрысціянскі гуманіст, не толькі апісвае жыццё нашых продкаў-беларусаў (цяперашняя Беларусь – тэрытарыяльнае ядро тагачаснай магутнай дзяржавы ВКЛ), але і сцвярджае актуальныя і ў наш час рэчы:

«Войны! Злачынная справа – вайна выклікае гнеў мой, і слёзы, і боль».

Да гэтага юбілею каталіцкія вернікі з Беларусі, якія часова жывуць у Польшчы, зладзілі своеасаблівую пілігрымку ў вёску Гусаў у Падкарпацкім ваяводстве – меркаваную радзіму Мікалая Гусоўскага.

Адзначым, што дакладных звестак пра дату і месца нараджэння паэта няма. Аднак супаставіўшы розныя звесткі і факты, многія польскія даследчыкі прыйшлі да высновы, што паэт, хутчэй за ўсё, нарадзіўся ў Гусаве, служыў духоўнай асобай у Пшэмысльскай дыяцэзіі, пазней трапіў на службу ў ВКЛ, а затым – пасля перыяду жыцця ў Рыме – вярнуўся ў Польшчу, а менавіта ў Кракаў. Тут у 1523 годзе і была выдадзена «Песня пра зубра».

Аднак ёсць і іншыя версіі паходжання Мікалая Гусоўскага. Паводле адной з іх, ён мог нарадзіцца ў ВКЛ, на тэрыторыі сучаснай Гомельшчыны ці Гродзеншчыны.

Але што ж пабачылі і пачулі беларусы ў польскім Гусаве? Гэта даволі глухая немнагалюдная вёска ў гарыстай мясцовасці сярод лясоў і палёў. Як і амаль у любой польскай вёсцы, цэнтрам населенага пункта з'яўляецца каталіцкі храм. У Гусаве цяперашні касцёл – вялікае сучаснае збудаванне.

Тут таксама як і многіх польскіх вёсках на вуліцах часта сустракаюцца прыдарожныя крыжы, каплічкі, фігуры Божай Маці ў дварах дамоў. Сярод асаблівых адметнасцяў – касцёльны сад з месцам для сустрэч на адкрытым паветры і прыстасаваннямі для грыля.

Цікава, што на сайце вёскі ў раздзеле пра знакамітых людзей, якія тут нарадзіліся, Мікалая Гусоўскага няма. Аказалася, што не ведаюць пра яго і мясцовыя жыхары, з якімі паразмаўлялі беларусы.

«А хто гэта? Я тут нарадзілася і пражыла ўсё жыццё – ніколі не чула пра такога паэта, і што ён адсюль паходзіць», – адказала пенсіянерка, якая чакала транспарту на аўтобусным прыпынку. Побач сядзелі мужчыны сярэдняга ўзросту, якія таксама нічога не ведаюць пра Мікалая Гусоўскага.

Людзі параілі звярнуцца ў тутэйшую бібліятэку, але яна ў той час была зачынена. Супрацоўнікі мясцовай адміністрацыі побач з бібліятэкай таксама адказалі, што нічога не чулі пра Мікалая Гусоўскага.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Можна зрабіць выснову, што такая слабая інфармаванасць пра славутага меркаванага земляка абумоўлена тым, што ў польскай культуры не надаюць постаці Мікалая Гусоўскага такога вялікага значэння, як у беларускай – хоць польскія даследчыкі і называюць яго не беларускім ці «літоўскім», а менавіта польска-лацінскім паэтам.

Media

Last modified onЧацвер, 26 Кастрычнік 2023 11:10
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць