Паступіла пяць прапаноў: чым скончылася абмеркаванне рэканструкцыі мінскай Кальварыі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Захаваць зялёную зону, аднавіць мемарыяльныя дошкі, выправіць памылкі — што адказалі на гэтыя і іншыя прапановы.
Адміністрацыя Фрунзенскага раёна Мінска апублікавала пратакол падвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі рэканструкцыі каталіцкага храма Узвышэння Святога Крыжа, пахавальняў і брамы на Кальварыйскіх могілках. Пратакол датаваны яшчэ 1 сакавіка, а калі ён быў апублікаваны, не пазначана.
У дакуменце гаворыцца, што чатыры заяўнікі ўнеслі заўвагі і прапановы. Яны пералічаны ў пратаколе:
— Захаваць пры рэканструкцыі першапачатковы выгляд будынкаў, не выкарыстоўваць навадзел, у прыватнасці, пластык, а таксама захаваць зялёную зону, старыя і новыя дрэвы.
— На таблічцы ўваходнай брамы выправіць дзве памылкі.
— Пытанне аб захаванні мемарыяльнай дошкі, адноўленай у 2021 годзе, прысвечанай мастаку Яну Дамелю.
— Пытанне аб аднаўленні астатніх мемарыяльных дошак, якія раней знаходзіліся ў касцёле.
— Пытанне аб распрацоўцы праектных рашэнняў аб'екта з улікам архіўнага апісання дзвярэй, вокнаў і праёмаў касцёла.
Першы і пяты пункты архітэктурна-горадабудаўнічы савет рэкамендаваў ўлічыць пры далейшым праектаванні. Мемарыяльную дошку, прысвечаную мастаку Яну Дамелю, захаваюць. Астатнія заўвагі адхіленыя, паколькі «не з'яўляюцца прадметам праектавання». У выніку савет рэкамендаваў праект да зацвярджэння.
Нагадаем, у інвестыцыйнай праграме Мінска мы знайшлі звесткі аб тым, што ў 2024 годзе на рэалізацыю гэтага праекта прадугледжана выдзяленне 200 тыс. рублёў, а ў 2025 годзе — 762 тыс. рублёў. Можна меркаваць, што асноўныя працы пачнуцца ў наступным годзе, і чакаць, зыходзячы з маштабу праекта, што дзейнасць парафіі Узвышэння Святога Крыжа на час работ у касцёле можа быць прыпыненая.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
У вязаным трэндзе – цяпер і касцёлы Беларусі: іх «намаляваў» гід