Як цяпер выглядае магіла Алеся Пушкіна, паказаў вернік
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
На адваротным баку шыльды выбіты верш Аляксандра Лукашука.
Адзін з вернікаў наведаў магілу вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна, які распісваў і рэстаўраваў храмы, а памёр у зняволенні, з нагоды 60-годдзя з дня ягонага нараджэння.
Вернік, які сам быў асуджаны і пасля вызвалення застаўся ў Беларусі, ушанаваў памяць мастака і выклаў у сацсетцы фота і відэа [глядзіце ніжэй], на якіх бачна, як цяпер выглядае магіла Алеся Пушкіна. Яго пахавалі на ягонай радзіме – у вёсцы Бобр Крупскага раёну.
На надмагільным камені ўсталяваны сціплы, але асаблівы, па-мастацку аформлены помнік: каваны крыж з беларускімі сімваламі, з выявамі кветак, якія быццам прабіваюцца скрозь краты. Крыж атуляе цярновы вянок, пад ім прыхаваная нацыянальная сімволіка.
На адваротным баку шыльды выбітыя словы верша Аляксандра Лукашука, на якія напісаў песню «Калыханка» Лявон Вольскі.
...І голасу ўсіх не пазбавяць, Толькі цябе. І не пазбавяць усіх Радзімы, Толькі цябе. І ў турму ўсіх ня кінуць, Толькі цябе. І на вайне ўсіх не заб’юць, Толькі цябе. Але любіць будуць Толькі цябе. І памінаць у малітве будуць Толькі цябе, Бо голас Беларусі Толькі ты.
Media
Related items
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?
-
Пра ксяндза Акалатовіча няма звестак ужо паўтара месяцы