BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сінод біскупаў: не стварыць уражанне станоўчай ацэнкі гомасэксуалізму

Паслядэбатная справаздача выклікала гарачую дыскусію на Сінодзе.

Паслядэбатная справаздача (Relatio post disceptationem), прадстаўленая 13 кастрычніка 2014 г., на думку многіх удзельнкаў Сінода, добра адлюстравала меркаванні, якія прагучалі ў сінадальнай зале на мінулым тыдні. У дакуменце ясна гучыць галоўная думка асамблеі пра любоў Касцёла да сям’і і яго здольнасць быць побач з чалавекам у любы момант яго жыцця, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. Падчас абмеркавання справаздачы, сінадальныя айцы звярнулі ўвагу, што гаворачы пра сужэнствы, якія перажываюць праблемы, варта не забывацца і часцей казаць пра сем’і, што застаюцца вернымі вучэнню Евангелля, і дзякаваць ім за іх сведчанне. Сінод павінен з большай дакладнасцю і яснасцю казаць аб сужэнстве непарыўным, шчаслівым, верным назаўсёды, прысутным у грамадскім жыцці. Іншыя прапановы датычылі неабходнасці надання большай увагі пытанню жанчын, іх аховы і значэнню для перадачы жыцця і веры.

Сінадальныя айцы заклікалі да паглыблення і ўдакладнення тэмы “класіфікацыі”, якая можа быць крыніцай блытаніны. Калі, напрыклад, гаворка ідзе пра доступ да сакрамэнтаў асоб, якія развяліся і ўступілі ў новыя саюзы, было падкрэслена, што цяжка прыняць выключэнні, таму што, на самай справе, яны могуць стаць агульным правілам.

Было таксама заўважана, што слова “грэх” у справаздачы амаль адсутнічае, што нараджае рызыку падпарадкавання менталітэту гэтага свету. Неабходна ўважлівасць у рыторыцы адносна асоб гомасексуальных, каб не стварыць уражанне станоўчай ацэнкі гэтай арыентацыі з боку Касцёла, гаварылася ў сінадальнай зале. Такую ж асцярожнасць варта захаваць у адносінах да сітуацыі людзей, якія жывуць у нефармальных саюзах.

Адносна спрашчэння працэдуры прызнання несапраўднасці сужэнства, была выказана занепакоенасць у сувязі з прапановай перадаць больш паўнамоцтваў дыяцэзіяльным біскупам, што можа прывесці да празмернай нагрузкі на іх.

Сінадальныя айцы заклікалі надаваць больш увагі выпадкам палігаміі, асабліва ў кантэксце асоб, якія навярнуліся і жадаюць прыняць сакрамэнты. Была падкрэслена неабходнасць супрацьстаяння распаўсюду парнаграфіі, асабліва ў інтэрнэце, і яе рэальная пагроза для адзінства сям’і. Што тычыцца адкрытасці да жыцця, удзельнікі Сінода звярнулі ўвагу на неабходнасць больш глыбокага аналізу не толькі тэмы абортаў, але і сурагатнага мацярынства.

radiovaticana.va

Last modified onАўторак, 14 Кастрычнік 2014 16:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць