BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прадстаўнікі Ватыкана ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

Узнагароду атрымалі Клаўдыё Гуджэроцці і Антоніа Паўлуччы.

Указ аб узнагароджанні прадстаўнікоў Ватыкана ордэнам Францыска Скарыны падпісаў прэзідэнт Беларусі 7 сакавіка. Узнагароду атрымалі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які прадстаўляў Ватыкан у Беларусі ў 2011-2015 гадах (зараз ён з'яўляецца Апостальскіх нунцыем ва Украіне), а таксама дырэктар «Музеяў Ватыкана» Антоніа Паўлуччы. Нагадаем, выстава «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў» з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея экспанавалася ў музеі Ватыкана ў траўні-ліпені 2016 года.

Узнагароды прысуджаны з фармулёўкай «За значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам», паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Ордэн першадрукара Францыска Скарыны - дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, якая ўручаецца за значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асветнiцкай дзейнасцi, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народа і за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі.

Раней ўзнагарода была ўручана многім беларускім дзеячам культуры, а таксама замежным грамадзянам.

Last modified onАўторак, 07 Сакавік 2017 15:51
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць