BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Слава Хрысту! Жыве Беларусь!» Са 100-годдзем БНР павіншавалі прадстаўнікі Касцёла і БПЦ

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і протаіерэй Сяргей Лепін распавялі пра важнасць свята.

25 сакавіка, калі адзначаецца 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, прагучалі віншаванні ад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, протаіерэя Сяргея Лепіна.

Арцыпастыр католікаў Беларусі павіншаваў з юбілеем падчас святкавання Пальмавай (Вербнай) нядзелі, якую католікі таксама адзначылі 25 сакавіка. На святой Імшы ў архікатэдральным касцёле Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што 100-годдзе стварэння БНР - свята «Звеставанне» незалежнасці і дзяржаўнасці Беларусі. Арцыбіскуп заклікаў кожнага адчуваць адказнасць перад Богам і будучымі пакаленнямі за Радзіму, яе законы, сацыяльную справядлівасць.

- Якой Бог хоча бачыць Беларусь? Перш за ўсё Ён хоча бачыць яе як краіну, пра жыхароў якой будуць казаць: «Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго», - любяць, каб на духоўных каштоўнасцях будаваць адзіную дэмакратычную Беларусь, - сказаў іерарх.

Ён даверыў Беларусь Панне Марыі і Арханелу Міхаілу з просьбай, каб Езус Хрыстус дапамагаў будаваць Беларусь на евангельскіх каштоўнасцях. Пасля малітвы за краіну біскуп скончыў Імшу словамі: «Жыве Беларусь!»

На масавым святкаванні юбілею БНР перад мінскім Оперным тэатрам прадстаўнік БПЦ Сяргей Лепін падкрэсліў, што кіраўнікі БНР сваімі ініцыятывамі змагаліся супраць акупантаў і патрабавалі свабоды для многіх тысяч беларусаў, якія пакутуюць у турмах:

- Яны хацелі пакласці канец дзяльбе зямель з пераважным беларускім насельніцтвам паміж сумежнымі дзяржавамі, спрабавалі спыніць падзел і асіміляцыю беларусаў, імкнуліся спыніць уціск праваслаўных. Ля вытокаў БНР стаялі энтузіясты, якія імкнуліся да адраджэння беларускай гісторыі і культуры, якія бачылі беларускую дзяржаву і як прадаўжальніцу традыцый старажытнарускай дзяржаўнасці, і як спадчынніцу Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта дзякуючы абвяшчэнню БНР у будучыні стала магчымым з'яўленне БССР - у межах якой пасля распаду Савецкага Саюза і была створана незалежная Беларусь. Як мы бачым, абвяшчэнне БНР з'яўляецца важным эпізодам у гісторыі фарміравання ідэі беларускай дзяржавы, а таму не павінна застацца па-за ўвагай.

Протаіерэй пажадаў малітоўнай падтрымкі ўсім прадстаўнікам беларускага народу і сказаў, што «не бывае сапраўднай любові да Радзімы без любові да народу»:

- А любоў да народу - гэта не любоў нейкай ідэальнай выдуманай сутнасці, якую кожны інтэрпрэтуе на свой уласны лад. Гэта любоў да бліжняга - да сукупнасці рэальна навакольных нас людзей! Ва ўсёй разнастайнасці іх канфесійнай прыналежнасці, нацыянальнасцяў, палітычных поглядаў, матэрыяльнага дастатку і сацыяльнага статусу, узроўню адукацыі, культуры і нават маральных вартасцяў. Пачытайце Вобраз Божы ў кожным чалавеку і любіце Беларусь, перш за ўсё, у сваім блізкім.

Па словах святара, Йне шмат карысці са знешняй свабоды зможа атрымаць той, хто з'яўляецца рабом сваіх жарсцяў, чыя душа напоўнена нянавісцю, хлуснёй, паклёпам, зайздрасцю, сквапнасцю, злосцю і смагай разбурэння. «Дзе Дух Гасподні, там свабода», нагадаў ён словы апостала Паўла.

- Слава Хрысту, і няхай жыве Беларусь! - скончыў свой выступ прадстаўнік БПЦ.

Media

Last modified onПанядзелак, 26 Сакавік 2018 10:39
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць