BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

З блаславення Папы уніяты Беларусі пачынаюць незвычайную акцыю

Абраз святых Кірылы і Мяфодзія будзе наведваць парафіі i сем'і краіны

Папа благаславіў ініцыятыву беларускіх грэка-католікаў. Кароткай, але змястоўнай назваў сваю размову з Францішкам архімандрыт Сяргей Гаек. Сустрэча адбылася 8 мая 2019 г. у Ватыкане пасля агульнай аўдыенцыі. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі прызнаўся, што падышоў да Папы з іконай святых Кірыла і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў брэсцкім грэка-каталіцкім храме. “Мы хочам, каб яна наведвала парафіі і сем’і нашай краіны. Таму я прасіў Пантыфіка благаславіць саму ікону і ўсю душпастырскую ініцыятыву”, - сказаў архімандрыт у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Vatican News.

“Я падзякаваў Святому Айцу за словы пра важнасць святых Кірыла і Мятода для ўсёй Царквы, што ён заўважыў у Балгарыі і Паўночнай Македоніі. Папа сказаў, што з радасцю нас благаслаўляе. Гэта была кароткая, але змястоўная размова. Затым Францішак сказаў: “Маліцеся за мяне, каб я таксама працягваў сваю місію з руплівасцю святых Кірыла і Мятода!”, - падсумаваў сваю сустрэчу з Папам лідар беларускіх грэка-католікаў.

Ён адзначыў, што для каталіцкай супольнасці краіны гэта важна, паколькі сёлета працягваецца святкаванне юбілею 1150-годдзя зацвярджэння місіі святых Кірыла і Мятода Рымам.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць