У Мінску пройдзе Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавірусу
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама прапануецца правесці працэсію, а ў Чырвоным касцёле з'явіўся асвячаны антысептык
У суботу, 21 сакавіка у Чырвоным касцёле ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены) запланавана Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавірусу. Яна адбудзецца пасля св. Імшы ў 19.00.
Мяркуецца, што ўдзел у міжрэлігійным набажэнстве возьме мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, Лютэранскай супольнасці, іншых хрысціянскіх дэнамінацый, а таксама юдэі і мусульмане. Усіх жадаючых запрашаюць далучыцца да малітвы.
Плануецца, што вернікі будуць маліцца таксама перад абразом святога Роха, які прывязуць з вескі Волма Дзяржынскага раёну. Св. Рох - апякун хворых, лекараў і шпіталяў. Падчас эпідэміі ў Рыме ў 1317 годзе ён аздаравіў шматлікіх хворых на чуму. А некалі ў Мінску, дзякуючы яго заступніцтву, спынілася эпідэмія халеры.
Акрамя таго, католікі сталіцы плануюць звярнуцца з прапановай правесці пакутную працэсію для прадстаўнікоў усіх веравызнанняў у інтэнцыі выбаўлення ад каранавірусу.
Цікава, што ў Чырвоным касцёле ў Мінску ўсталявалі дазатары з антысептыкам, у які дададзена невялікая колькасць асвячонай вады. Такім чынам пры ўваходзе ў храм можна апрацаваць рукі і перажагнацца.
Related items
- Тым, хто не можа на Радуніцу памянуць блізкіх у храме, прапануюць гэта зрабіць дыстанцыйна і бясплатна
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні