«Хачу дзяліцца нябеснай мелодыяй». Інжынер перакладае з латыні сярэднявечныя «Жыцці»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (1)
Ён выкладае свае пераклады ў вольным доступе, хоць праца патрабуе асаблівых высілкаў – у Канстанціна няма кісцей рук. Новы пераклад – «Жыццё» святой Кацярыны Сіенскай, успамін якой адзначаецца 29 красавіка. Даведаліся ў Канстанціна, як ён вывучыў латынь, чаму стаў бясплатна займацца гэтай працай і што яго натхняе ў сярэднявечных гісторыях.
Беларускі каталіцкі вернік Канстанцін Чарухін выпусціў пераклад з лацінскай мовы «Жыцця» святой Кацярыны Сіенскай – па каталіцкім календары дзень памяці гэтай знакамітай святой, доктара Касцёла, апякункі Еўропы, адзначаецца 29 красавіка.
Гэта далёка не першы пераклад з лацінскай мовы Канстанціна Чарухіна, які па прафесіі – інжынер. Ужо больш за восем гадоў ён займаецца гэтай працай, сярэднявечныя «Жыцці» святых у ягоным перакладзе публікуе партал «Рускатолік» тут > Прычым, у Канстанціна няма кісцей рук, таму праца за кампутарам патрабуе ад яго дадатковых высілкаў.
Katolik.life даведаўся ў Канстанціна, як ён вывучыў латынь, чаму стаў бясплатна займацца гэтай працай і што яго натхняе ў сярэдневяковых тэкстах.
«Любоў да гэтых гісторый – сярэднявечных vitae, г. зн. «жыццяў» – у мяне з'явілася з юнацтва, а з асаблівай сілай успыхнула ў сталыя гады, калі звычайная мастацкая літаратура стала ўжо мала даваць сэрцу. А жыцці – гэта і літаратура, і багаслоўе, і ў нейкім сэнсе сустрэча з жывой асобай», – тлумачыць Канстанцін.
Каб лепш зразумець гэта, ён прапануе прачытаць вытрымку з «Жыцця» благаслаўлёнага Джаванні Каламбіні – першай з перакладзеных ім кніг. Там ёсць фраза пра «нябесную мелодыю» – гэта тое, што ён часам адчувае ў сярэднявечных тэкстах і чым хоча падзяліцца з іншымі. Тэкст размешчаны ніжэй, пасля інтэрв'ю.
«Латынь я таксама пачаў вучыць у юнацтве, проста з куражу, але неўзабаве закінуў, бо ў 90-я не бачыў магчымасці яе неяк выкарыстоўваць. Другі этап вывучэння быў звязаны ўжо непасрэдна з «жыццямі». Я асвяжыў у памяці граматыку і кінуўся «ўплаў» у мора сярэднявечнай латыні. Варта ведаць, што гэта зусім не мова Цыцэрона, а, напрыклад, у VIII ст. – наогул нейкі дзіўны лабірынт, поўны рэбусаў і пастак, дзе многія словы азначаюць зусім не тое, што ў слоўніку, а часцяком нават нешта супрацьлеглае. Таму добрае веданне класічнай латыні пры перакладах можа нават перашкодзіць і – як я часам заўважаю па чужых прафесійных перакладах – сапраўды перашкаджае», – адзначае Канстанцін.
Ён падкрэслівае, што не з'яўляецца прафесіяналам, бо спецыяльнай філалагічнай і гістарычнай адукацыі ў яго няма:
«Аднак, каб не падрываць давер патэнцыйнага чытача да перакладзеных мною тэкстаў, скажу па сакрэце, што першыя свае працы я звяраў з прафесійнымі ангельскімі перакладамі, і без ілжывай сціпласці магу запэўніць, што яны, па меншай меры, не горш (перш за ўсё таму, што я карыстаюся шэрагам слоўнікаў сярэднявечнай латыні, якія сталі шырока даступныя ў Сеціве параўнальна нядаўна). З іншага боку, паколькі я публікую свае тэксты бясплатна, у мяне няма ні сіл, ні часу забяспечваць іх салідным «навуковым апаратам». Таму «жыцці» ў маім перакладзе адрасаваныя звычайным чытачам, а не, напрыклад, гісторыкам-медыявістам (хоць апошнім і могуць паслужыць некаторай дапамогай)».
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
На сёння ў Сеціве даступна каля 60 «жыццяў» у перакладзе Канстанціна Чарухіна: большасць – з латыні, два – з сярэднявечнай італьянскай, некалькі – з ангельскай. Адны з самых цікавых – жыццяпісы святых Калумбана, Вальтэофа, Эммерама, Геральда Арыльякскага, Мікалая з Флюэ, Брыгіты Шведскай, Розы Лімскай, Тамаша Аквінскага, Юльяны Карнільёнскай, Бернарда Клервоскага, благаслаўлёнай Марыі Уаньі.
«Стараюся выбіраць тэксты, у якіх ёсць нейкая разыначка, нешта жывое, дзіўнае. Нядаўна перакладзенае «вялікае жыццё» св. Кацярыны Сіенскай – прыклад таго, як геніяльна спляліся цікавая асоба і таленавіты пісьменнік, які, да таго ж, яе асабіста ведаў», – дадаў Канстанцін.
Цяпер ён працуе над новым перакладам – складаным тэкстам жыцця святога Годрыка –ангельскага пустэльніка XII стагоддзя.
З «Жыцця» благаслаўлёнага Джаванні Каламбіні:
«В год Господень 1355-й, вернувшись однажды домой и желая поесть, Иоанн не обнаружил, вопреки обыкновению, готовой трапезы на столе и, рассердившись на жену и служанку, попрекал их за нерасторопность, ссылаясь на то, что ему по неотложным причинам надлежит поспешить обратно к торговым делам; на что его жена благодушно молвила в ответ:
«Добра у тебя премного, а издержек – чуть, и что ты так хлопочешь?» И умоляла его набраться терпения, потому что поесть будет готово очень скоро. «А пока я распоряжусь насчёт обеда, – добавила она, – ты возьми эту книжку и почитай»; и положила перед ним томик житий святых. Но Иоанн в возмущении схватил книгу и, швырнув её на середину комнаты, молвил жене: «Это тебе больше нечего делать, кроме как легенды читать, а мне нужно торопиться обратно в лавку!»
Однако, говоря эти слова и много других, он начал понемногу ощущать уколы совести, поднял книгу с пола, сел на место и, когда открыл её, предстала перед ним по Божьей воле чудесная история Марии Египетской, грешницы, что была обращена Богом к дивному благочестию.
Между тем, пока Иоанн читал, жена приготовила обед и звала его, коль скоро ему угодно, пожаловать к столу. Иоанн отвечал ей: «Теперь ты немножко погоди, пока я не дочитаю эту легенду». Повествование оказалось длинным, а поскольку оно было исполнено небесной мелодии, которая умягчала его сердце, то он не хотел прерывать чтения, пока не дошёл до самого конца».
Related items
-
У Беларусі адмовяцца ад святкавання Хэлоўіна і Дня святога Валянціна
-
«Нам не назвалі прычыну». Год таму закрылі Чырвоны касцёл у Мінску
-
Ватыкан наведала жонка беларускага Нобелеўскага лаўрэата, які знаходзіцца ў зняволенні
-
Склад каталіцкай Caritas з гуманітарнай дапамогай атакавала РФ у Львове
-
Ля алтара – фотаальбом: незвычайная Імша за памерлага прайшла ў Мінску
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу