BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Першыя сёлета працэсіі Божага Цела прайшлі ў Магілёве, Брэсце і Пінску

Найбольш масавыя "маніфестацыі веры" чакаюцца ў чацвер і наступную нядзелю – у Мінску, Гродне, Віцебску, Гомелі.

Каталіцкія вернікі Беларусі 4 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, правялі першыя сёлета працэсіі Божага Цела – у прыватнасці, яны адбыліся ў Магілёве, Брэсце і Пінску. Гэта штогадовыя "маніфестацыі веры", прысвечаныя святу Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Вернікі ідуць з урачыстай і прыгожай працэсіяй па цэнтральных вуліцах, каб дабраславіць горад, маліцца аб тым, каб Гасподзь зберагаў ад голаду і вайны, каб нагадаць пра ахвяру і любоў Хрыста, засведчыць аб сваёй веры.

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста сёлета прыпадае на чацвер, 8 чэрвеня. У гэты дзень пасля вячэрняй святой Імшы працэсіі Божага Цела адбудуцца ў заходняй частцы Беларусі – у тым ліку ў Гродне і Смаргоні.

У многіх гарадах правядзенне Эўхарыстычных працэсій пераносяць на нядзелю, каб большая колькасць вернікаў мела магчымасць прыняць удзел ва ўрачыстым шэсці. Раніцай 11 чэрвеня працэсіі Божага Цела запланаваныя ў Мінску, Віцебску, Гомелі і іншых гарадах.

Наперадзе Эўхарыстычнай працэсіі ідуць дзеці ў белай вопратцы, якія высцілаюць дарогу пялёсткамі кветак для Езуса Хрыста. Ягонае Цела пад выглядам хлеба нясе святар у манстрацыі. Па дарозе працэсія спявае і здзяйсняе прыпынкі ля чатырох алтароў для пакланення Целу Хрыста, для малітвы і чытання Евангелля.

Фота і відэа працэсіі ў Пінску: instagram.com/katedra_pinsk_/

Відэа працэсіі ў Магілёве: instagram.com/kostel_mogilev/

 

Last modified onАўторак, 06 Чэрвень 2023 10:28
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць