Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў – з Ліды і Баранавічаў
- Written by qwerty
- Published in Царква
- Add new comment
Наперадзе – 9 дзён шляху: час малітвы, выпрабаванняў, прыгод і радасці [відэа]
У Беларусі стартавалі пешыя паломніцтвы ў каталіцкі Нацыянальны санктуарый у Будславе. 22 чэрвеня першыя пілігрымкі выйшлі з Ліды і Баранавічаў. За 9 дзён шляху вернікі пешшу пераадолеюць амаль 300 кіламетраў. На працягу маршрута да іх будуць далучацца новыя пілігрымы.
У дарозе паломнікі моляцца, спяваюць, слухаюць канферэнцыі на духоўныя тэмы, маюць цікавыя стасункі. На начлег пілігрымаў прымаюць парафіяне касцёлаў у тых населеных пунктах, дзе яны спыняюцца, а таксама школы. Некаторыя начуюць у намётах. Для многіх пілігрымкі становяцца галоўнай падзеяй лета – бо гэта не толькі асаблівы від малітвы і выпрабаванне, але і прыгоды, новыя знаёмствы, шмат радасці і ўражанняў.
Штогод у Будслаў прыходзяць некалькі тысяч паломнікаў з розных куткоў Беларусі. Нагадаем, урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў 2023 годзе пройдуць 30 чэрвеня – 1 ліпеня і будуць прысвечаны 25-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Відэа:
instagram.com/lida.budslau
instagram.com/baranovichy_budslav_23
Media
Related items
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Будслаў-2026: калі будзе фэст, праграма, асаблівасці