BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упершыню за пяць гадоў Крыжовы шлях прайшоў у цэнтры Гродна і сабраў сотні ўдзельнікаў

Набажэнства зрабілі тэатралізаваным – удзельнікі маліліся, у тым ліку, аб ахвярах тэракту ў Расіі.

Увечары 23 сакавіка ў цэнтры Гродна каталіцкія вернікі правялі набажэнства Крыжовага шляху. Традыцыю лазіць гэтае набажэнства на вуліцах горада перад Пальмавай нядзеляй католікі аднавілі пасля 5-гадовага перапынку – апошні раз гэта адбывалася перад кавіднымі абмежаваннямі.

Цяпер Крыжовы шлях зрабілі тэатралізаваным, ён сабраў сотні вернікаў. Як гэта было – глядзіце ніжэй на відэа.

Крыжовы шлях – гэта набажэнства, якое католікі праводзяць у перыяд Вялікага посту і перажываюць асноўныя моманты мукі і смерці Езуса Хрыста – ад асуджэння на смерць да пахавання. Удзельнікі ігралі евангельскіх персанажаў, каб даць магчымасць глыбей перажыць таямніцу адкупленчай смерці Хрыста, які добраахвотна пайшоў на крыж, каб з бязмернай любові аддаць сваё жыццё за выратаванне кожнага чалавека.

Дождж дадаваў журботнаму тэатралізаванаму шэсцю сумныя ноты, падзяліліся ўдзельнікі набажэнства.

Як піша дзяржаўная газета «Гродзенская праўда», падчас Крыжовага шляху вернікі таксама ўшанавалі памяць ахвяр тэракту ў маскоўскім «Крокус Сіці Холе». Са спасылкай на прэс-сакратара Гарадзенскай дыяцэзіі ксяндза Юрыя Марціновіча газета паведаміла, што гарадзенскія католікі смуткуюць «разам з тымі людзьмі, каго напаткала такая бяда», а таксама моляцца, «каб быў мір, перш за ўсё ў кожнай сям'і і ў нашай краіне, у краінах нашых суседзяў».

Крыжовы шлях у Гродне прайшоў напярэдадні Пальмавай (Вербнай) нядзелі, якую католікі адзначаюць 24 сакавіка. У гэты дзень, па прапанове Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у каталіцкіх парафіях падчас святых Імшаў памоляцца ў тым ліку за ахвяр войнаў і тэрактаў, а таксама аб ласцы навяртання для злачынцаў, а для ўсіх людзей – аб супакоі і аб здольнасці прабачэння.

Фота: Раман Янчылік і «Гродзенская праўда»

Відэа: Іна Грышук і ксёндз Ежы Марціновіч

Media

Last modified onНядзеля, 24 Сакавік 2024 11:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць