Натхняльныя відэа з урачыстасцяў у Тракелях апублікаваў святар
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ва ўрачыстасцях Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічала каля 1400 пілігрымаў, сярод якіх была 105-гадовая верніца.
У дыяцэзіяльных урачыстасцях, якія прайшлі 12-14 ліпеня ў каталіцкім санктуарыі Каралевы нашых сем'яў у Тракелях у Гродзенскай вобласці, удзельнічала каля 1400 пілігрымаў, сярод якіх была 105-гадовая верніца. Пра гэта паведаміла на старонцы маскоўскай архідыяцэзіі паломніца з Расіі Вольга Дубягіна, якая ў складзе групы расійскіх католікаў удзельнічала ва ўрачыстасцях.
Значна большую колькасць удзельнікаў сёлетніх урачыстасцяў, у параўнанні з мінулымі гадамі, адзначылі і беларускія вернікі.
Ксёндз Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram прыгожыя натхняльныя відэа з момантамі ўрачыстасцяў. Гэта спеў хору з малітвай за Беларусь, вальс сужэнскіх пар, якія абнавілі падчас свята свае шлюбныя абяцанні. Многія – праз дзясяткі гадоў сумеснага жыцця. А таксама – з момантамі начной святой Імшы і працэсіі са свечкамі і паходнямі, запуску паветраных шароў.
Related items
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
Рэдкая ва ўсім свеце. У Беларусі ёсць месца, дзе просяць дапамогі ў зачацці дзіцяці
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату