Новы біскуп пасвечаны ў Беларусі: «Просім міра ў Бога»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У Пінску адбылося біскупскае пасвячэнне Андрэя Зноскі. Апостальскі нунцый на развітанне запэўніў, што «палюбіў гэты народ» і сказаў, што самае галоўнае для біскупа.
Біскупскае пасвячэнне прыняў 7 верасня Андрэй Зноска, якога Папа Рымскі прызначыў дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі. Урачыстасць у пінскім катэдральным касцёле ўзначаліў Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч пры ўдзеле беларускіх біскупаў, рыма-каталіцкага і грэка-каталіцкага духавенства.
Трансляцыя ўрачыстай святой Імшы вялася на старонцы пінскай парафіі ў Instagram. Пасля Эўхарыстыі біскуп Андрэй Зноска звярнуўся са словамі падзякі да ўсіх прысутных, у тым ліку – прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса і адзначыў:
«Няхай добры Бог адорыць нас усіх благаслаўленнем міру. Просім міра ў Бога. Няхай Ён умацоўвае добрасуседства паміж нашымі народамі».
Звяртаючыся да прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, біскуп выразіў надзею на канструктыўнае супрацоўніцтва.
Апостальскі нунцый у сваю чаргу нагадаў, што завяршае сваю місію ў Беларусі, на развітанне падзякаваў усім біскупам і святарам, запэўніў, што «палюбіў гэты народ», а біскупу Андрэю пажадаў «прымаць і разумець людзей, якіх даў Бог», заўважыў, «самае галоўнае для біскупа – любоў да народа».
Біскуп Андрэй Зноска адгэтуль будзе жыць у Пінску. Нагадаем, ён нарадзіўся і служыў святаром на Гродзеншчыне.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
- Парафію зняволенага пробашча наведалі арцыбіскуп Кандрусевіч і ксёндз Завальнюк
- Папа Францішак абмеркаваў з Зяленскім пытанне вяртання палонных
- Наймалодшы змяніў найстарэйшага. Біскуп Велікаселец застаецца ў Гомелі
- Апублікавана відэа прэзентацыі альбому на вершы святой Тэрэзы – унікальнага праекта беларусаў
- «Не зброя, але Марыя прывяла да перамогі». Чаму католікі моляцца Ружанцам менавіта ў кастрычніку?