BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гомелі рыхтуецца кніга па гісторыі шляхецкіх і каталіцкіх радоў

Гомельскі гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў сумесна з Веткаўскім музеем народнай творчасці звяртаецца да парафіянаў гомельскага касцёла з просьбай дапамагчы сабраць матэрыялы для кнігі па гісторыі шляхецкіх і каталіцкіх радоў, вёсак і аколіц у Веткаўскім, Чачэрскім, Буда-Кашалёўскім і суседніх раёнах.

Перш за ўсё патрэбны жывыя сведчанні-ўспаміны старажылаў - людзей, якія нарадзіліся ў 1920-1930-х гг., былых жыхароў з вёсак гэтых раёнаў. Напрыклад, гэта могуць быць выхадцы з вёсак Аднаполле, Галоднае, Гарысты, Глухаўка, Грамыкі, Гута, Жалезнікі, Пацёсы, Рыслаўе, Свяцілавічы, Ухова, Хізы, розныя Рудні і інш. Веткаўскага раёна; Бердыж, Куракі, Малынічы, Шапатовічы, Шылавічы, розныя Рудні і інш. Чачэрскага раёна, Лапічы Буда-Кашалёўскага раёна.

Часта жыхары гэтых вёсак маюць прозвішчы Драбышэўскія, Куракі, Язерскія, Маліноўскія, Гулевічы, Лукомскія, Гатальскія, Лапіцкія, Крупскія, Грамыкі, Іваноўскія, Плескія, Шалюты, Жарыны, Якубовічы, Буйневічы, Гавароўскія, Горскія, Гурскія і шматлікія іншыя.

Калі ласка, звяжыцеся з гісторыкам па тэл.: 8-029-535-57-46 (мтс), 8-029-176-79-29 (velcom), е-mail: malikau@yandex.ru, альбо пакіньце свае каардынаты ў пробашча. Яўген Малікаў абавязкова з Вамі звяжацца і дамовіцца аб сустрэчы ў зручны для Вас час. Гэта дапаможа захаваць для нашчадкаў памяць пра гісторыю нашых слаўных продкаў!

Last modified onПанядзелак, 21 Студзень 2013 15:12
Каментары   
0 #1 Павал 2013-01-21 20:00
Падказалі, як знайсці сп. Шэлюту: nobility.by/.../officers.shtml

А яшчэ - Зою Курак: www.facebook.com/.../
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць