Капэла «Дзянніца» ГДУ імя Скарыны дала вялікі канцэрт у гомельскім касцёле [фота]
- Written by gomel.catholic.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
На канцэрце былі госці з Шатландыі - удзельнікі грамадскага аб'яднання «Сябры Гомеля».
Народная харавая капэла «Дзянніца» Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Скарыны выступіла з вялікім бясплатным канцэртам у гомельскай рыма-каталіцкай царкве. Канцэрт быў прымеркаваны да ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы - гэта свята каталікі адзначылі 26 траўня.
- Праз музыку Бог таксама гаворыць з намі, бо гэта адно з мастацтваў, здольных адкрываць межы нябеснага, - падкрэсліў вікарый парафіі айцец Дамінік.
Капэла пад кіраўніцтвам дырыжора Мікалая Казлова выканала вядомыя творы рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў, духоўныя і народныя песні.
На канцэрт былі запрошаны госці з Шатландыі - удзельнікі грамадскага аб'яднання «Сябры Гомеля», якое рэалізуе ў Беларусі розныя дабрачынныя праекты.
Related items
- Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць у бліжэйшы час – улады назвалі новую прычыну
- Маці салдата, які загінуў пасля ранення на мяжы Польшчы і Беларусі «З верай глядзім угору»
- Як прайшла ў кватэры першая ў горадзе Імша, паказаў святар
- «Не магла адарваць вачэй». Турыстка захапілася 92-гадовай парафіянкай касцёла ў Гродне
- Адзіная ў Беларусі школьніца, якая здала ЦЭ па гісторыі на 100 балаў: «Люблю наш касцёл»