Гомельскія каталікі збіраюць закаткі і прадукты на зіму для пінскіх семінарыстаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Будучым святарам неабходныя ахвяраванні, каб жыць і вучыцца ў дастатку.
На працягу гэтага тыдня парафіяне гомельскай рыма-каталіцкай царквы збіраюць прадуктовыя ахвяраванні для Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Такую акцыю гомельскія каталікі ладзяць традыцыйна ў пачатку восені. Каб семінарысты змаглі перажыць зіму ў дастатку, вернікі рыхтуюць для іх закаткі, бульбу, часнык, цыбулю, моркву, буракі, гародніну.
- Спадзяемся, у наступную суботу мы зможам адправіць у Пінск поўны грузавік вашых ахвяраванняў, - звярнуўся пробашч да парафіянаў. Прадукты можна прыносіць у касцёл кожны дзень да або пасля Імшы.
Нагадаем, у Беларусі не хапае каталіцкіх святароў, таму Царква пастаянна маліцца аб тым, каб беларускія хлопцы адклікаліся на новыя паклікання Госпада.
Related items
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу